Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2020, 11:15

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму змяняюцца з 1 жніўня

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br246,78 да Br256,1 і будзе дзейнічаць да канца кастрычніка бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 лiпеня 2020 года нумар 67 на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

БМП у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br256,1, што на 3,8 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 мая па 31 ліпеня.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах чэрвеня 2020 года): працаздольнае насельніцтва - Br285,04, пенсіянеры - Br193,92, студэнты - Br246,72, дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br160,79, дзеці ад 3 да 6 гадоў - Br224,7, дзеці ад 6 да 18 гадоў - Br274,48.

Прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і існуючыя ў сістэме сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, атрымліваючым пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, прадугледжаных для асобных катэгорый пенсіянераў. Гэтыя выплаты павялічваюцца адпаведна з ростам БПМ на 3,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі