Аляксандр Мядзведзь
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння, 2 верасня, пайшоў з жыцця легендарны беларускі барэц, трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі барацьбы.
Аляксандр Мядзведзь нарадзіўся 16 верасня 1937 года. Свой першы залаты алімпійскі медаль ён заваяваў у 1964 годзе ў Токіа, затым былі перамогі на Алімпіядах у Мехіка-1968 і Мюнхене-1972. За доўгія гады спартыўнай кар'еры Аляксандр Мядзведзь стаў сяміразовым чэмпіёнам свету, трохразовым чэмпіёнам Еўропы і дзевяціразовым чэмпіёнам Савецкага Саюза па вольнай барацьбе. За выдатныя дасягненні ён быў удастоены звання заслужанага майстра спорту СССР, у 2001 быў прызнаны лепшым спартсменам Беларусі мінулага стагоддзя, а ў 2005 - лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя ў свеце.
Пасля завяршэння выступленняў Аляксандр Васільевіч перайшоў на трэнерскую работу, быў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, узначальваў зборную Беларусі па вольнай барацьбе, узначальваў Беларускую федэрацыю барацьбы.-0-