ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2021, 12:39

Палітычны кансультант: Польшча піярыцца на сітуацыі з бежанцамі на граніцы

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча піярыцца на сітуацыі з бежанцамі на граніцы. Сваімі дзеяннямі Варшава спрабуе прыцягнуць увагу Бруселя, каб стаць галоўным бенефіцыярам у пытанні бежанцаў, вытаргаваць сабе грашовыя і палітычныя прэферэнцыі. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў украінскі палітычны кансультант Міхаіл Чаплыга, паведамляе БЕЛТА.

"Праблема, яка ўзнікла на граніцы Польшчы і Беларусі, - больш праблема крызісу ідэнтычнасці ЕС, крызісу ідэнтычнасці іх каштоўнасцей. У такім выпадку гэта штучна створаны міграцыйны крызіс на граніцы з Беларуссю - проста інтарэс палякаў у іх вайне з Бруселем, Еўрасаюзам, у асноўным, напэўна, таксама за грошы. Польшча патрабуе больш за 100 млрд еўра, каб ім выдзеліў ЕС проста так, без кантролю за так званым выкананнем прынцыпаў вяршэнства права", - сказаў Міхаіл Чаплыга.

Паводле яго слоў, міграцыйны крызіс узнікае толькі тады, калі аднаму з бакоў неабходна на ім папіярыцца або пашантажыраваць каго-небудзь іншага. "Прычым у гэтым выпадку гэта яўна не Беларусь. Іншыя краіны, якія ў гэтым удзельнічаюць, атрымліваюцца заложнікамі ўнутраных войнаў і крызісаў ідэнтычнасці ў самім ЕС", - адзначыў палітычны кансультант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі