Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2021, 16:27

Палітолаг: Захад - не ключавое звяно ў экспартнай стратэгіі Беларусі

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад - не ключавое звяно ў экспартнай стратэгіі Беларусі. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў дырэктар Інстытута магістарскай падрыхтоўкі БДЭУ кандыдат гістарычных навук, палітолаг Аляксей Бяляеў, каменціруючы меры Беларусі ў адказ на ўвядзенне чарговага пакета заходніх санкцый, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння размова сапраўды ідзе аб тым, каб імпартазамяшчэннем знайсці ў першую чаргу для заходніх тавараў аналагі на, скажам адкрыта, вялікім рынку, які прадстаўляюць рынкі Азіі, краін Афрыкі", - сказаў Аляксей Бяляеў.

Палітолаг падкрэсліў: Беларусь паслядоўна праводзіла палітыку, выбудоўваючы адносіны з краінамі далёкай дугі. "Адносіны дружбы і партнёрства з азіяцкім рэгіёнам у першую чаргу праз нашага вялікага сябра і партнёра КНР. У нас ёсць усе падставы лічыць, што мы знойдзем там тое, што не хочуць або не могуць нам даць на Захадзе", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі