Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 13:44

Палітолаг: трэба пераадолець некаторую апатыю ў грамадстве і развіваць ініцыятыву

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба пераадолець існуючую ў некаторых слаях беларускага грамадства апатыю і развіваць ініцыятыву. Такое меркаванне ў час першага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады" ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказала кандыдат палітычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі БДУ Святлана Парэчына.

Эксперт лічыць сур'ёзнай задачай выбранага парламента павышэнне ўнутранага іміджу краіны. "Мы ўсе ходзім у падлеткавых штоніках", - вобразна выказалася яна аб пакуль маючым месца стэрэатыпе аб тым, што за мяжой усё лепш, чым у Беларусі. Каб змяніць сітуацыю, на думку Святланы Парэчынай, трэба пераадолець існуючую ў некаторых слаях беларускага грамадства апатыю, развіваць ініцыятыву, у тым ліку на месцах. Гэта эксперт лічыць першачарговай задачай, якую трэба будзе вырашаць выбранаму парламенту.

"Людзі павінны адчуваць, што яны маюць дачыненне да таго, што адбываецца ў краіне. У гэтым важна роля парламента як прадстаўнічага органа ўлады. Дэпутаты павінны выяўляць інтарэсы на месцах, прадстаўляць іх не толькі на высокім, але і на мясцовым узроўні", - адзначыла эксперт. Яна пераканана, што гэта паслужыць і ў справе ўмацавання гуманітарнай бяспекі.

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылося першае пасяджэнне сумеснага з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў праекта "Экспертнае асяроддзе". Удзельнікі абмеркавалі самую актуальную тэму палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі