Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2021, 16:19

Палітолаг: прыстанішча ў Беларусі шукаюць украінцы не толькі з зоны канфлікту ў Данбасе

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыстанішча ў Беларусі шукаюць украінцы не толькі з зоны канфлікту ў Данбасе. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў расійскі палітолаг, гісторык і журналіст Уладзімір Карнілаў, каменціруючы прадастаўленне беларускага грамадзянства 448 украінцам, паведамляе БЕЛТА.

"У прынцыпе, вельмі шмат людзей з Украіны аселі ў Беларусі пасля Майдана, вайны ў Данбасе. Ведаю, што і жыхары Кіева ў вас пасяліліся. Такім чынам, гэта не толькі бежанцы з зоны канфлікту ў Данбасе", - сказаў Уладзімір Карнілаў.

Як дадаў аналітык БІСД Аляксей Аўдонін, Беларусь такімі дзеяннямі выконвае ўсе абавязацельствы ў рамках міжнароднага права. "Але самае галоўнае - яна выконвае свае абавязацельствы ў рамках, напэўна, гістарычнай справядлівасці. Тое цемрашальства, якое цяпер ёсць ва Украіне, яно пройдзе. І ўкраінскі народ выздаравее ад усёй гэтай заразы, ад гэтага віруса, які цяпер распаўсюджаны на тэрыторыю Украіны", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі