Сцяг Субота, 31 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2020, 10:48

Палітолаг: мэта лідараў апазіцыі не дэмакратызацыя краіны, а захоп улады любым шляхам

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэта лідараў апазіцыі не дэмакратызацыя краіны, а захоп улады любым шляхам. Такое меркаванне выказаў палітолаг Вадзім Баравік у эфіры праграмы "Зразумелая палітыка" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Калі б была мэта ў палітыкаў, якія сёння выганяюць людзей на вуліцы, - дэмакратызацыя краіны, адаптацыя яе да сучасных рэалій, яны селі б за стол перагавораў і сказалі б: "Стоп, вуліца". Для іх мэта - любым шляхам, нават на крыві, захапіць уладу. А потым ім давядзецца разлічвацца з тымі, хто іх прывёў да гэтай улады", - перакананы Вадзім Баравік.

У той жа час, заўважыў палітолаг, зараз галоўная задача дзяржавы - адаптаваць сацыяльна-палітычную сістэму да сучасных рэалій. "І сёння ўлада гаворыць: "Мы гатовы сесці за стол перагавораў, правесці канстытуцыйную рэформу". Гэта хіба не дэмакратызацыя?" - запытаў ён.

Дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў падтрымаў гэта меркаванне аб намерах апазіцыі: "Мэта адна - знос дзеючай улады недэмакратычным шляхам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі