Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 22:13

Палітолаг: інфармацыйны шум вакол некаторых кандыдатаў быў спробай расхістаць сітуацыю ў краіне

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйны шум вакол некаторых кандыдатаў быў спробай расхістаць сітуацыю ў краіне. Такое меркаванне выказаў палітолаг Аляксей Бяляеў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтай кампаніі мы ўбачылі, што ўзніклі з ніадкуль нейкія кандыдаты, якія раптам на некалькі тыдняў сталі кумірамі натоўпу. Больш чым упэўнены, што праз некалькі тыдняў іх паспяхова забудуць. А ўсё, што было, інфармацыйны шум - гэта работа іх асяроддзя, якая была звязана не са спробамі ўвесці ва ўладу нейкія новыя пазітыўныя фігуры, якія хацелі б працаваць на карысць краіны. Гэта была спроба правакацыі, разгойдвання сітуацыі ў краіне, каб проста знішчыць нашу дзяржаўнасць", - лічыць Аляксей Бяляеў.

На яго думку, складана назваць мірнымі акцыямі заклікі, якія распаўсюджвалі некаторыя з Варшавы, напрыклад, раскідваць самарэзы на вуліцах.

Палітолаг лічыць, што цяперашняя выбарчая кампанія была вельмі жорсткай і напружанай, паколькі былі задзейнічаны сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і не толькі інфармацыйныя. "Вядома, гэта ўскладняла рэальную палітычную барацьбу", - упэўнены Аляксей Бяляеў.

Гаворачы пра чэргі на некаторых выбарчых участках, дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу, што выканаўцы загадзя спланаванай акцыі займалі кабінкі для галасавання, таму і ўтвараліся скопішчы людзей. Паводле яго слоў, чэргі былі доўгімі і таму, што з-за пандэміі людзі вытрымлівалі дыстанцыю.

Аляксей Бяляеў канстатаваў, што цяперашняя палітычная кампанія абудзіла значную цікавасць у людзях. "Мы бачылі з аднаго боку мабілізацыю пратэснага электарату. Яго настаўлялі на выступленні супраць улады. Як вынік - другая частка грамадства, якая не падтрымлівае гэтыя рэчы і з'явы, таксама мабілізавалася. Мы сапраўды бачым вельмі высокую яўку, я не прыпомню за час многіх нашых выбараў такой вельмі відавочнай цікавасці".

Палітолаг канстатаваў, што сталі цікавіцца палітыкай тыя, хто ад яе раней быў далёкі. "Але не трэба ствараць такую карціну, што ўсе гэтыя людзі - выключна пратэсная цікавасць", - лічыць Аляксей Бяляеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі