![Юрый Шаўцоў Юрый Шаўцоў](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2024/000022_1708876703_128458_big.jpg)
Юрый Шаўцоў
25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень галасавання дэманструе з'яднанасць і палітычную сталасць беларускага народа. Такую думку карэспандэнту БЕЛТА выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў.
Паводле яго слоў, нягледзячы на прыкладаемыя намаганні, нядобразычліўцам не ўдалося падарваць упэўненасць беларусаў у заўтрашнім дні. "Сёння беларускае грамадства як ніколі кансалідавана. І высокая яўка на цяперашніх выбарах - яркае таго пацвярджэнне. Нашым грамадзянам неабыякава іх будучыня, і яны ведаюць, што голас кожнага важны. У сучасных геапалітычных умовах мы галасуем у тым ліку за бяспеку якая ў нашай краіне забяспечана", - адзначыў ён.
Юрый Шаўцоў нагадаў, што на граніцы з Беларуссю сканцэнтраваны войскі НАТА ў вялікай колькасці. "І таму неабходнасць моцнай і цэнтралізаванай улады ў нашай краіне вялікая як ніколі. Грамадства гэта разумее", - дадаў эксперт.
Палітолаг звярнуў увагу, што выкарыстанне расійскага вопыту ў выбарчай сферы, у прыватнасці ў правядзенні адзінага дня галасавання, забяспечвае паўнацэнную рэалізацыю выбарчых правоў беларускіх грамадзян. "Гэта форма выбараў добра прайшла выпрабаванні ў Расіі. Гэта зручна і для грамадзян, а таксама эфектыўна з пункту гледжання эканомікі", - рэзюмаваў Юрый Шаўцоў.-0-