ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 10:17

Паліклінікам трэба актывізаваць скрынінг гіперглікеміі - эндакрынолаг

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя варта актывізаваць скрынінг гіперглікеміі ва ўсіх пацыентаў незалежна ад прычыны наведвання. Аб гэтым заявіла карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, галоўны пазаштатны эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Наталля Карловіч.

У сувязі з каранавіруснай пандэміяй у 2020 годзе знізілася першасная захваральнасць на ЦД 2-га тыпу. Гэта звязана ў першую чаргу з тым, што пацыенты менш звярталіся да ўрачоў, да таго ж планавыя медагляды праводзіліся не так часта. Да гэтага значная ўвага ўдзялялася ранняй дыягностыцы захворвання. Па інструкцыі скрынінг гіперглікеміі праводзіўся раз у два гады ва ўсіх жыхароў, узрост якіх перасягнуў 40 гадоў, у іншых выпадках - па паказаннях.

Наталля Карловіч упэўнена, што па меры паляпшэння эпідсітуацыі ўрачам першаснага звяна варта заняцца актыўным выяўленнем дыябету 2-га тыпу. Скрынінг гіперглікеміі трэба актывізаваць у дарослых паліклініках. Вызначаць глікемію рэкамендуецца ва ўсіх пацыентаў без устаноўленага дыягназу ЦД, якія незалежна ад прычыны звяртаюцца да любога спецыяліста.

Размова ідзе пра пацыентаў, у якіх глікемія не вызначалася на працягу апошняга года (асабліва ў выпадку высокай рызыкі ЦД 2-га тыпу) і/або ў якіх ёсць сімптомы гіперглікеміі, удакладніла галоўны ўрач рэспубліканскага цэнтра.

Пры гэтым рызыку ЦД 2-га тыпу варта лічыць высокай у людзей з залішняй масай цела або атлусценнем, якія маюць адзін або некалькі фактараў рызыкі. Да іх адносяцця ўзрост старэйшы за 45 гадоў, наяўнасць дыябету ў бліжэйшых сваякоў, артэрыяльная гіпертэнзія або іншыя сардэчна-сасудзістыя захворванні, гіперхалестэрынемія, гіпертрыгліцэрыдэмія, прывычна нізкая фізічная актыўнасць (хадзьба або іншая дынамічная фізічная нагрузка менш за 30 хвілін у дзень або менш за 3 гадзіны ў тыдзень). У зоне рызыкі таксама жанчыны, якія нарадзілі дзіця большае за 4 кг або мелі дыягназ "гестацыйны ЦД", жанчыны з сіндромам полікістозных яечнікаў.

На 1 студзеня 2021 года ў Беларусі знаходзяцца пад наглядам 356 945 пацыентаў з цукровым дыябетам, з іх 335 087 - з ЦД другога тыпу, 18 251 - з ЦД першага тыпу, 3607 - з іншымі формамі ЦД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі