ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 09:46

Палескі Зюзя запрашае ў госці ў навагодні "Сафары-парк"

Фота Нацыянальнага парку "Прыпяцкі"
Фота Нацыянальнага парку "Прыпяцкі"

1 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны парк "Прыпяцкі" запрашае ў госці да Палескага Зюзі ў навагодні "Сафары-парк", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўстанову.

Чаканне цуду ў навагодні перыяд падорыць сустрэча з Палескім Зюзем і яго ўнучкай Снягурачкай, а таксама казачнымі героямі. Зюзя са сваёй унучкай пасяліліся ва ўтульным доміку на палескім падворку нядаўна. Ужо цяпер яны рыхтуюцца да прыёму гасцей: чытаюць пісьмы маленькіх беларусаў, рыхтуюць падарункі і загадкавыя прыгоды.

Адна з іх - экскурсія па зімовым "Сафары-парку", дзе можна ўбачыць дзікоў, аленяў, ласёў, ланяў, казуль, зайцоў і іншых насельнікаў лесу ў прыродным асяроддзі.

Лясны Чараўнік сустрэне на старажытным гарадзішчы і раскажа пра драўляныя скульптуры славянскіх язычніцкіх багоў. Ён правядзе да старажытнага капішча з палянай жаданняў, дзе можна будзе загадаць самае запаветнае. А Лясун пазнаёміць са сваім багаццем: дзікімі жывёламі і птушкамі. Можна будзе паназіраць за іх звычкамі. Самыя адважныя змогуць пагладзіць звярка і пакарміць яго.

У мясцовай "Карчме" прапануюць паспрабаваць далікатныя стравы і гарачыя напіткі. Кожны жадаючы зможа самастойна пасмажыць сала на агні і запячы бульбу ў вуглях.

Праграма разлічана на дзяцей і дарослых. Любімыя героі правядуць цікавыя конкурсы і вясёлыя гульні, карагоды вакол навагодняй прыгажуні-ёлкі. Гасцям прапануюць таксама пачастунак з палескім смакам і каларытам - салодкі блін на кефіры з мёдам альбо джэмам і чай на духмяных травах. Не абыдзецца і без фота на памяць: пасля заканчэння праграмы - фотасесія з казачнымі персанажамі і Палескім Зюзем.

Навагоднія туры стартуюць з 3 снежня і прадоўжацца па 28 студзеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі