Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2017, 10:17

Палажэнне аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі зацверджана ў Беларусі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам зацверджана палажэнне аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі і парадку падключэння да яе. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 841 ад 10 лістапада 2017 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Палажэннем рэгламентуюцца задачы і функцыі сістэмы маніторынгу, агульнае функцыянаванне сістэмы і тэхнічнага аператара, а таксама парадак падключэння да сістэмы. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася, МУС сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі ў рамках рэалізацыі ўказа нумар 187 ад 25 мая 2017 года "Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі" былі распрацаваны і ўнесены ў Савет Міністраў праекты дакументаў, якія вызначаць прававыя асновы функцыянавання сістэмы і парадку падключэння да яе. Таксама яны забяспечаць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым указам. Пасля прыняцця гэтых дакументаў МУС і карыстальнікі сістэмы маніторынгу вызначаць парадак і арганізуюць працэдуру выбару тэхнічнага аператара на конкурснай аснове.

Карыстальнікамі сістэмы маніторынгу вызначаны органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Служба бяспекі Прэзідэнта Беларусі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі