Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2022, 14:29

Палата прадстаўнікоў плануе ў верасні разгледзець у першым чытанні законапраект аб УНС

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу плануе ў верасні гэтага года разгледзець у першым чытанні законапраект аб Усебеларускім народным сходзе. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект аб УНС распрацаваны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Святланай Любецкай. Дакумент пакуль не ўнесены ў Палату прадстаўнікоў, ён праходзіць узгадненне. "Думаю, што пасля разгляду Прэзідэнтам гэты законапраект у верасні будзе прыняты ў першым чытанні", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

"У нас стаіць задача, каб закон аб Нацыянальным сходзе, аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі і закон аб УНС былі прыняты ў бягучым годзе. Акрамя таго, сёння ідзе актыўная работа над законам аб грамадзянскай супольнасці, таму што без прыняцця гэтага закона мы не можам распрацаваць закон аб УНС. Ідзе таксама ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс, распрацоўка законаў аб Савеце Міністраў, судовым ладзе, статусе суддзяў, Канстытуцыйным судзе, нарматыўных прававых актах. Гэта законы, якія павінны быць абавязкова прыняты ў бягучым годзе", - растлумачыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі