29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі прагназуюць гарачыню да 33 градусаў у Беларусі ў канцы жніўня - пачатку верасня. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Нягледзячы на тое, што да надыходу каляндарнай восені застаюцца лічаныя дні і надвор'е павінна перастройвацца згодна з кліматам, жнівень прадаўжае нарошчваць паступленне цяпла і ў бліжэйшы час будзе радаваць сонцам і высокімі тэмпературамі. Разам з тым антыцыклон прадоўжыць падтрымліваць у Беларусі пераважна сухое надвор'е, толькі франтальны раздзел з Заходняй Еўропы, які ў ранішні час 31 жніўня падыдзе да нашых паўночна-заходніх граніц, абумовіць 31 жніўня - 2 верасня мазаічныя дажджы, месцамі з навальніцамі. У начны і ранішні час у нізкіх мясцінах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца непрацяглыя туманы. У сувязі з усталяваннем гарачага і сухога надвор'я ўзрастае пагроза лясных пажараў. Не забывайце аб гэтым і будзьце асцярожныя ў лесе з агнём", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 30 жніўня, будзе без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 27-33 градусы.
У суботу, 31 жніўня, уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 25 градусаў па паўночным захадзе да плюс 33 градусаў па паўднёвым усходзе.
У нядзелю, 1 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад плюс 19 градусаў па поўначы да плюс 33 градусаў па паўднёвым усходзе.
У панядзелак, 2 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, месцамі - да плюс 18 градусаў. Днём будзе 23-30 градусаў гарачыні, у паўднёвых раёнах - да плюс 32 градусаў.
У аўторак і сераду, 3-4 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 24-31 градус.-0-