9 жніўня, Бярозаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна 18-ы раз праходзіць экалагічны фестываль "Спораўскія сенакосы", які сабраў дзясяткі ўдзельнікаў і сотні гасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Традыцыя збірацца ў другую суботу жніўня тут жыве амаль два дзесяцігоддзі. На гэты раз у праграме майстар-класы рамеснікаў, канцэрт, забавы для дзяцей і выязны гандаль, але галоўнае - спаборніцтвы па ручной касьбе і футболе на балоце. 







У спаборніцтвах па касьбе ўдзельнічаюць мужчынскія, жаночыя і змешаныя каманды з розных куткоў Беларусі, а таксама госці з Расіі. Кожнай пары касцоў трэба было хутка і якасна скасіць надзел даўжынёй 100 м. Лепшыя выходзяць у асабістае першынство. "Калі фестываль толькі пачынаўся, мы нават не меркавалі, што нашы местачковыя спаборніцтвы перарастуць у такі фестываль. Першы раз было ўсяго сем каманд. Цяпер прыязджаюць дзясяткі ўдзельнікаў, і мы бачым, што людзі па-сапраўднаму ўключаюцца. Сёння ў нас сабралася 18 каманд, ёсць удзельнікі з Расіі", - адзначыў дырэктар рэспубліканскага біялагічнага заказніка "Спораўскі" Вадзім Пратасевіч.
Ён падкрэсліў, што за спартыўным азартам стаіць важная экалагічная мэта - прыцягненне ўвагі да праблемы зарастання балот і захавання іх біяразнастайнасці. "Прамой аддачы мы не атрымліваем ад касьбы, але гэта момант асветы. Балота мае вялікую каштоўнасць для прыроды, яго трэба захоўваць", - сказаў ён.








Асаблівае месца фестываль адводзіць захаванню спрадвечна беларускай традыцыі ручной касьбы. "Сярод удзельнікаў ёсць хлопцы, якіх дзядуля спецыяльна для фестывалю навучыў касіць. Гэта пераемнасць пакаленняў, гэта важна і патрэбна", - падзяліўся Вадзім Пратасевіч.
Сярод удзельнікаў 18-га экалагічнага фестывалю "Спораўскія сенакосы" быў брастаўчанін Іван Пецель - чалавек, для якога каса ўжо даўно стала не проста інструментам, а часткай жыцця. "Гадоў восем удзельнічаю ў гэтых спаборніцтвах. Упершыню пра фестываль даведаўся ў інтэрнэце, зацікавіўся - і паехаў. З таго моманту стараюся рэгулярна прыязджаць", - расказвае ён.


Касіць Іван пачаў яшчэ падлеткам. "У дзяцінстве ў бацькі было тры каровы і два кані. Лета - з чэрвеня па верасень - усе сена касілі ўручную. Першы ўкос - да Сёмухі, другі - у верасні, калі трава адрастала. Думаю, гадоў у 12-13 ужо касіў як дарослы", - успамінае ён.
Сёння, гаворыць Іван, каса ў побыце амаль знікла: бензінавыя і электрычныя касілкі больш зручныя. "Але для душы - гэта іншае. Тут трэба і пакляпаць, і бруском падправіць, і тэхніку ведаць. Адзін камень зачапіў - і ўсё, каса тупая", - усміхаецца ён.

Паводле яго слоў, фізічна касьба не так ужо і складана, калі ўцягнуўся. Для Івана ўдзел у фестывалі - гэта не столькі спорт, колькі вяртанне да каранёў і жывы напамін аб тым, што каса - частка беларускай традыцыі, якую тут, у Спораўскім, берагуць ужо 18 гадоў.
Стрыечны брат Івана - Пётр Печур - у "Спораўскіх сенакосах" удзельнічае чацвёрты раз і за гэты час паспеў "набіць руку". Першы раз ён выйшаў на луг па запрашэнні Івана, якому патрэбны быў надзейны напарнік, і з таго часу амаль кожны жнівень прыязджае ў Высокае. "Я сам родам з Іванаўскага раёна, маці ў мяне са Століншчыны. З дзяцінства кожнае лета ездзілі на балоты касіць. У школе яшчэ дапамагаў сваякам", - успамінае ён.
Для Пятра ўдзел у спаборніцтвах - гэта ўжо звыклая справа, але ўсё ж не такая простая, як здаецца. "Канкурэнцыя моцная, хлопцы вопытныя. Ацэньваюць і хуткасць, і якасць скошвання. Тут кожны агрэх бачны", - кажа ён.
Пётр упэўнены: палова поспеху - у правільна падрыхтаванай касе. "Па-першае, яе трэба выставіць: ад ручкі да кончыка павінна быць аднолькавая адлегласць. Клёпка павінна быць якаснай, тады каса сама ідзе па траве". Для Пятра гэты фестываль - не толькі спаборніцтва, але і сувязь з дзяцінствам, калі касіць было не рэдкай забавай, а часткай лета.
Не менш відовішчным стала і так званае балота-футбольнае першынство. У гэтым годзе "балота" было хутчэй сімвалічным - арганізатары падрыхтавалі пляцоўку і завезлі зямлю, таму гуляць даводзілася на мяккай, гразкай глебе, дзе кожны крок даваўся з цяжкасцю. Нягледзячы на адсутнасць пырскаў і гразевых фантанаў, відовішчнасці матчам гэта не збавіла: падзенні, кур'ёзныя моманты і азарт ігракоў выклікалі гучны смех і бурныя апладысменты.-0-




Фота Віталя Піваварчыка
Традыцыя збірацца ў другую суботу жніўня тут жыве амаль два дзесяцігоддзі. На гэты раз у праграме майстар-класы рамеснікаў, канцэрт, забавы для дзяцей і выязны гандаль, але галоўнае - спаборніцтвы па ручной касьбе і футболе на балоце. 







У спаборніцтвах па касьбе ўдзельнічаюць мужчынскія, жаночыя і змешаныя каманды з розных куткоў Беларусі, а таксама госці з Расіі. Кожнай пары касцоў трэба было хутка і якасна скасіць надзел даўжынёй 100 м. Лепшыя выходзяць у асабістае першынство. "Калі фестываль толькі пачынаўся, мы нават не меркавалі, што нашы местачковыя спаборніцтвы перарастуць у такі фестываль. Першы раз было ўсяго сем каманд. Цяпер прыязджаюць дзясяткі ўдзельнікаў, і мы бачым, што людзі па-сапраўднаму ўключаюцца. Сёння ў нас сабралася 18 каманд, ёсць удзельнікі з Расіі", - адзначыў дырэктар рэспубліканскага біялагічнага заказніка "Спораўскі" Вадзім Пратасевіч. Ён падкрэсліў, што за спартыўным азартам стаіць важная экалагічная мэта - прыцягненне ўвагі да праблемы зарастання балот і захавання іх біяразнастайнасці. "Прамой аддачы мы не атрымліваем ад касьбы, але гэта момант асветы. Балота мае вялікую каштоўнасць для прыроды, яго трэба захоўваць", - сказаў ён.









Асаблівае месца фестываль адводзіць захаванню спрадвечна беларускай традыцыі ручной касьбы. "Сярод удзельнікаў ёсць хлопцы, якіх дзядуля спецыяльна для фестывалю навучыў касіць. Гэта пераемнасць пакаленняў, гэта важна і патрэбна", - падзяліўся Вадзім Пратасевіч. Сярод удзельнікаў 18-га экалагічнага фестывалю "Спораўскія сенакосы" быў брастаўчанін Іван Пецель - чалавек, для якога каса ўжо даўно стала не проста інструментам, а часткай жыцця. "Гадоў восем удзельнічаю ў гэтых спаборніцтвах. Упершыню пра фестываль даведаўся ў інтэрнэце, зацікавіўся - і паехаў. З таго моманту стараюся рэгулярна прыязджаць", - расказвае ён.



Касіць Іван пачаў яшчэ падлеткам. "У дзяцінстве ў бацькі было тры каровы і два кані. Лета - з чэрвеня па верасень - усе сена касілі ўручную. Першы ўкос - да Сёмухі, другі - у верасні, калі трава адрастала. Думаю, гадоў у 12-13 ужо касіў як дарослы", - успамінае ён. Сёння, гаворыць Іван, каса ў побыце амаль знікла: бензінавыя і электрычныя касілкі больш зручныя. "Але для душы - гэта іншае. Тут трэба і пакляпаць, і бруском падправіць, і тэхніку ведаць. Адзін камень зачапіў - і ўсё, каса тупая", - усміхаецца ён.


Паводле яго слоў, фізічна касьба не так ужо і складана, калі ўцягнуўся. Для Івана ўдзел у фестывалі - гэта не столькі спорт, колькі вяртанне да каранёў і жывы напамін аб тым, што каса - частка беларускай традыцыі, якую тут, у Спораўскім, берагуць ужо 18 гадоў. Стрыечны брат Івана - Пётр Печур - у "Спораўскіх сенакосах" удзельнічае чацвёрты раз і за гэты час паспеў "набіць руку". Першы раз ён выйшаў на луг па запрашэнні Івана, якому патрэбны быў надзейны напарнік, і з таго часу амаль кожны жнівень прыязджае ў Высокае. "Я сам родам з Іванаўскага раёна, маці ў мяне са Століншчыны. З дзяцінства кожнае лета ездзілі на балоты касіць. У школе яшчэ дапамагаў сваякам", - успамінае ён.
Для Пятра ўдзел у спаборніцтвах - гэта ўжо звыклая справа, але ўсё ж не такая простая, як здаецца. "Канкурэнцыя моцная, хлопцы вопытныя. Ацэньваюць і хуткасць, і якасць скошвання. Тут кожны агрэх бачны", - кажа ён.

Пётр упэўнены: палова поспеху - у правільна падрыхтаванай касе. "Па-першае, яе трэба выставіць: ад ручкі да кончыка павінна быць аднолькавая адлегласць. Клёпка павінна быць якаснай, тады каса сама ідзе па траве". Для Пятра гэты фестываль - не толькі спаборніцтва, але і сувязь з дзяцінствам, калі касіць было не рэдкай забавай, а часткай лета. Не менш відовішчным стала і так званае балота-футбольнае першынство. У гэтым годзе "балота" было хутчэй сімвалічным - арганізатары падрыхтавалі пляцоўку і завезлі зямлю, таму гуляць даводзілася на мяккай, гразкай глебе, дзе кожны крок даваўся з цяжкасцю. Нягледзячы на адсутнасць пырскаў і гразевых фантанаў, відовішчнасці матчам гэта не збавіла: падзенні, кур'ёзныя моманты і азарт ігракоў выклікалі гучны смех і бурныя апладысменты.-0-





Фота Віталя Піваварчыка
