ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2021, 10:51

Пагранічнікі на вучэннях адпрацуюць выяўленне і ліквідацыю ўзброенага фарміравання

Фота ДПК
Фота ДПК

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжаецца комплекснае аператыўна-тактычнае вучэнне з Гродзенскай пагранічнай групай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"Пасля завяршэння баявога зладжвання ў вучэбным цэнтры пагранічнай групы ваеннаслужачыя мабілізацыйнага рэзерву прыбылі ў падраздзяленні граніцы. На працягу тыдня яны прымуць непасрэдны ўдзел у службе па ахове Дзяржаўнай граніцы Беларусі, адновяць раней набытыя прафесійныя навыкі і веды", - расказалі ў ДПК.

У рамках праводзімага вучэння ваеннаслужачыя мабілізацыйнага рэзерву практычна адпрацуюць пытанні па пошуку, выяўленні, блакіраванні і ліквідацыі ўзброенага фарміравання, якое пранікла з тэрыторыі сумежнай дзяржавы, а таксама будуць прыцягвацца для правядзення рэжымных мерапрыемстваў на прыгранічнай тэрыторыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі