Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 кастрычніка 2024, 14:25

Пагранічнікі краін СНД абмяркоўваюць процідзеянне трансгранічнай злачыннасці на канферэнцыі ў Мінску

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная прававым праблемам узаемадзеяння пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД у сферы процідзеяння трансгранічнай злачыннасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канферэнцыя праходзіць пад эгідай Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі (СКПВ). Як адзначыў начальнік Інстытута пагранічнай службы Сяргей Жылінскі, на канферэнцыю прыбылі дэлегацыі высокага ўзроўню, у тым ліку і рэгіянальная антытэрарыстычная структура ШАС. Таксама ў канферэнцыі прымае ўдзел кіраўніцтва Каардынацыйнай службы СКПВ, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі, прадстаўнікі пагранведамстваў краін СНД і кіраўнікі вышэйшых навучальных устаноў сілавога блока Беларусі. "Актуальнасць канферэнцыі абумоўлена тым, што сёння мы бачым рызыкі і выклікі, якія існуюць каля нашых граніц, у тым ліку трансгранічныя злачынствы. І толькі разам, абмяркоўваючы гэту праблематыку, мы можам выпрацаваць канкрэтныя шляхі развіцця ў пагранічнай сферы", - падкрэсліў Сяргей Жылінскі.
Ён таксама дадаў, што асноўны акцэнт робіцца на ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі ведамствамі дзяржаў - удзельніц СНД. "Тыя праблемы, якія ўзнікаюць, мы павінны сёння абмеркаваць на экспертным савеце, выпрацаваць прапановы для кіраўнікоў, каб у далейшым яны былі рэалізаваны ў практычнай дзейнасці пагранічных ведамстваў", - адзначыў начальнік Інстытута пагранічнай службы.
Сяргей Жылінскі таксама падкрэсліў, што на сённяшняй канферэнцыі асаблівая ўвага будзе ўдзелена сучасным тэхналогіям і пытанням, звязаным з падрыхтоўкай афіцэрскага корпуса і спецыялістаў, якія ўмеюць выкарыстоўваць у ахове дзяржаўных граніц сучасныя сродкі. "Мы пачалі ўжо падрыхтоўку аператараў беспілотных лятальных апаратаў і спецыялістаў, якія будуць процідзейнічаць беспілотнікам", - адзначыў начальнік Інстытута пагранічнай службы.-0-

Фота Хрысціны Аксёнавай
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі