Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лютага 2024, 22:17

"Паглядзіце, якая яўка выбаршчыкаў!" Гігін пра выбары і правал экстрэмісцкіх сіл

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі - адны з самых узорных. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, які ўдзельнічае ў электаральнай кампаніі і як выбаршчык, і як кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

"Выбарчы працэс быў арганізаваны вельмі добра. Людзі ішлі галасаваць з самай раніцы. Я літаральна ў 9.00 быў на ўчастку. Усё было добра арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам. Дапусцім, работа тых, хто адказваў за працэс галасавання дома. У мяне мама, напрыклад, галасавала дома. Яна пакінула заяўку, у неабходны час прыбылі члены выбарчай камісіі ў неабходнай колькасці, арганізавалі гэта галасаванне. З гэтага пункту гледжання выбары ў Беларусі - адны з самых узорных і ў ацэнцы прававой, і ў ацэнцы працэдурнай, - сказаў Вадзім Гігін. - Тут больш пытанняў да нас, удзельнікаў гэтага працэсу. Таму што мы бачым, як фарміруюцца і сталеюць нашы палітычныя партыі, грамадскія інстытуты. І, вядома ж, нам трэба ўдасканальваць метады агітацыйна-прапагандысцкай, палітычнай работы, узаемадзеянне з выбаршчыкамі, баланс непасрэдна работы ўжывую - "вочы ў вочы" і ў сацыяльных сетках. Гэта тое, над чым нам трэба будзе правесці вельмі сур'ёзную работу ў будучым".

Эксперт асобна адзначыў высокую актыўнасць у час збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты, агітацыйнага этапу правядзення выбарчай кампаніі.

"І таксама я не магу не адзначыць поўны правал тых экстрэмісцкіх сіл, якія спрабавалі нейкім чынам уздзейнічаць на гэты працэс. Уся іх стратэгія павалілася. Паглядзіце, якая яўка выбаршчыкаў. Паглядзіце, як актыўна абмяркоўваліся надзённыя пытанні палітычнага, грамадскага, гаспадарчага жыцця ў Беларусі, - падкрэсліў ён. - Я нават скажу, што тут паспрабавалі літаральна напярэдадні правесці нейкую кібератаку. Нават гэта пасадзейнічала таму, што людзі, напэўна, больш пайшлі на ўчасткі. Чаму? Успомнілі гэтых персанажаў, пра якіх даўно-даўно забылі, і якую пагрозу ўсё гэта нясе нашай краіне. Нават калі яны спрабуюць актыўнічаць, гэта працуе супраць іх. Таму што нашы грамадзяне не прымаюць гэтых збеглых, якія здрадзілі сваёй радзіме, акапаліся на Захадзе і насуперак інтарэсам нашых простых выбаршчыкаў спрабуюць рэалізоўваць нейкі парадак дня, абсалютна чужы Беларусі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі