Альберт Санцін
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "Сумленны расказ" на YouTube-канале БЕЛТА ураджэнец Іспаніі, экс-генеральны сакратар ЦК камуністычнай партыі камітэтаў Каталоніі, журналіст Альберт Санцін расказаў аб тым, з чаго пачаўся інтарэс да Беларусі і як узнікла рашэнне аб пераездзе.
Адказваючы на пытанне аб тым, чаму было прынята рашэнне аб пераездзе ў Беларусь, Альберт Санцін адзначыў, што гэта доўгая гісторыя, якая пачалася вельмі даўно. "Гэта пачалося з дзяцінства. Заўсёды маім любімым прадметам была гісторыя. І калі я вучыўся, я зразумеў, што адна з самых справядлівых краін, самая магутная, якая ўсё рабіла для людзей, гэта быў Савецкі Саюз. Савецкі Саюз і ў космасе першым быў. Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна, як людзі змагаліся за свабоду, за самыя элементарныя правы чалавека. Для мяне гэта стала ўзорам інтэрнацыяналізму", - адзначыў ён, дадаўшы, што лічыць сумным факт развалу СССР.
"У 2013 годзе я выпадкова паглядзеў на канале RT інтэрв'ю Прэзідэнта, вашага лідара Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І ён там так правільна расказваў, вельмі проста, але вельмі ўпэўнена. Відаць, што, сапраўды, чалавек працуе для свайго народа", - сказаў Альберт Санцін, дадаўшы, што пасля гэтага стаў вельмі шмат разважаць, параўноўваючы Беларусь і Іспанію.
"Калі я паглядзеў гэта інтэрв'ю, я шмат што зразумеў. Шмат хто на Захадзе не ведае, што існуюць такія беларусы, якія захоўваюць усе подзвігі Савецкага Саюза, усе правы чалавека, якія існавалі ў час Савецкага Саюза, усе прадпрыемствы, якія да гэтага часу з'яўляюцца магутнымі і важнымі для вашай дзяржавы. Ёсць шмат розных рэчаў, якія людзі ў нас, заходняя аўдыторыя, не ведаюць. І тады мне стала цікава даведацца больш пра Беларусь. Калі быў Савецкі Саюз, я ведаў, што Беларусь - гэта адна з 15 рэспублік. Крыху ведалі на Захадзе пра Прэзідэнта вашага, (асоба якога падавалася. - Заўвага БЕЛТА) як дрэннага чалавека, дыктатара нейкага, які не хоча дабра", - адзначыў Альберт Санцін.
Ён дадаў: "На самай справе гэта не так, гэта проста чыста прапаганда. І такія інтэрв'ю мне таксама адкрывалі пабольш вочы. Зразумела, што гэта таксама чалавек, якога я бачу на экране, але ў мяне стала (узнікаць. - Заўвага БЕЛТА) шмат пытанняў, новы інтарэс (з'явіўся. - Заўвага БЕЛТА). І тады стала маёй марай прыехаць у Беларусь. Хтосьці марыць з'ездзіць у Амерыку, розныя краіны Еўропы. Мая мара была наведаць Беларусь і даведацца пра яе больш".-0-