
Фота з архіва
28 мая, Смаленск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой 28 мая ў Смаленску на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню (ГВУ) Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, сустаршынёй якой ён з'яўляецца, расказаў, колькі іншаземцаў ужо скарысталіся перавагамі беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Крутой нагадаў, што гэта пагадненне паўнацэнна пачало работу з лютага бягучага года. "Учора на нашай граніцы прадстаўнікі спецыяльных службаў пацвердзілі, што пакуль ніякіх збояў няма. Выдатна працуе сістэма. Каля 60 тысяч замежных грамадзян або грамадзян трэціх краін па ёй прайшлі ўжо", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
Фота Сяргея Шэлега