ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2021, 16:00

Пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных з краін ЕАЭС уступіла ў сілу

Фота з архіва
Фота з архіва

12 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных з краін Еўразійскага эканамічнага саюза ўступіла ў сілу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Асноўная мэта дакумента - фарміраванне, захаванне і рэалізацыя пенсійных правоў працоўных на тых жа ўмовах, што і грамадзян дзяржавы працаўладкавання. "Пагадненне вызначае парадак і механізм экспарту пенсіі з адной краіны саюза ў іншую, прадугледжвае падсумоўванне стажу работы ў дзяржавах ЕАЭС для вызначэння права на пенсію, - адзначылі ў ЕЭК. - Акрамя таго, урэгулявана пытанне медыцынскага агляду працоўнага, у тым ліку завочнага медыцынскага агляду пры назначэнні пенсіі па інваліднасці, а таксама замацаваны пераходныя палажэнні, якія вызначаюць парадак назначэння і выплаты пенсіі за перыяды работы да і пасля ўступлення ў сілу пагаднення".

Для практычнай рэалізацыі пагаднення распрацаваны парадак, які вызначае механізм трансгранічнага ўзаемадзеяння краін саюза паміж упаўнаважанымі, кампетэнтнымі органамі краін ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. "Пры гэтым да пераходу да лічбавага ўзаемадзеяння праз інтэграваную інфармацыйную сістэму ЕАЭС бакі будуць выкарыстоўваць папяровы дакументаабарот", - удакладнілі ў прэс-службе.

Пагадненне падпісана кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 20 снежня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу і да 1 студзеня 2021 года ратыфікавана ўсімі краінамі саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі