Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Міністэрства эканомікі Дзмітрый Клімянкоў расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, што робіцца ў Беларусі для развіцця рэгіёнаў.
Дзмітрый Клімянкоў расказаў, што цяпер ідзе работа па зацвярджэнні мэтавых планаў на наступны год аб тым, па якіх крэдытных прадуктах змогуць прадпрыемствы атрымліваць ільготныя крэдыты. "Тут зноў робіцца ўпор на "Рэгіянальнай ініцыятыве", турызме і на буйных прамысловых прадпрыемствах, якія тэхналагічна самадастатковыя і займаюцца імпартазамяшчэннем. Для такіх праектаў дзяржава стараецца стварыць лепшыя ўмовы. Стаўкі па крэдытах для рэгіянальных праектаў могуць яшчэ зніжацца - гэта пытанне цяпер прапрацоўваецца. У першую чаргу гэта будзе арганізоўвацца праз Банк развіцця", - падкрэсліў ён.
Што датычыцца аграрных раёнаў і развіцця вёскі, калі стаўка па крэдытах у цэлым складае 7-8 працэнтаў, то для аграрных раёнаў яна зніжана да 6,5 працэнта і нават ніжэй. "Гэта адзін з прамых стымулаў, які ўведзены з гэтага года па "Рэгіянальнай ініцыятыве". Асноўны пул тут складаюць Банк развіцця, Беларусбанк і Белаграпрамбанк. Іншыя банкі таксама могуць падключацца, калі ў іх ёсць даступныя рэсурсы. Яны гатовы прадастаўляць крэдыты на такіх жа ўмовах, усё залежыць ад іх рэсурснай базы", - удакладніў ён.
Другі спосаб падтрымкі вёскі - механізм бюджэтнага трансферту. Прадпрыемства або арганізацыя, якія пабудавалі завод і панеслі капітальныя затраты, маюць права на частковае пакрыццё гэтых затрат з бюджэту. Пакрыццё адбываецца часткова пры ўводзе аб'екта ў эксплуатацыю і часткова пры выхадзе на праектную магутнасць. "Для аграрных раёнаў прадугледжаны максімальны памер такіх трансфертаў - 35 працэнтаў. У больш індустрыяльных рэгіёнах гэты памер меншы. Дзяржава бярэ на сябе частку расходаў, такім чынам для менш развітых раёнаў створаны больш выгадныя меры падтрымкі", - растлумачыў Дзмітрый Клімянкоў.
Гаворачы аб далейшым агульным развіцці рэгіёнаў, начальнік галоўнага ўпраўлення падкрэсліў, што мясцовая ўлада добра бачыць, што трэба людзям. "Напрыклад, патрэбна новая школа або існуючая стала маленькай з-за росту насельніцтва. Ці трэба пабудаваць паліклініку, дарогу, мост - усё ідзе з рэальных патрэбнасцей жыхароў. Менавіта ад гэтага залежыць якасць інфраструктуры, - адзначыў ён. - У камерцыйным сектары згодна з законам шэраг праектаў падлягаюць грамадскаму абмеркаванню. Калі ўзнікае патрэбнасць і попыт на пэўныя паслугі або прадпрыемствы, то рана ці позна ўдзельнік рынку арганізуе гэту прапанову ў адказ на попыт насельніцтва".-0-
