Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2025, 11:03

Падтопленыя праезныя часткі і спыненне руху грамадскага транспарту. МНС пра наступствы непагоды

Скрыншот відэа МНС
Скрыншот відэа МНС
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі МНС аказваюць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў непагоды ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Паводле аператыўных даных, у сталіцы зафіксавана 16 асноўных участкаў падтапленняў праезных частак у Ленінскім, Савецкім, Кастрычніцкім, Цэнтральным, Партызанскім і Маскоўскім раёнах горада. Зарэгістраваны шэсць выпадкаў спынення руху грамадскага транспарту. Рух ажыццяўляўся па аб'язных маршрутах. Падраздзяленні МНС прыцягваліся ў адным выпадку для адпампоўвання вады з тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Кастрычніцкім раёне.

Ратавальнікі праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы дрэва, якое ўпала ў Стаўбцоўскім раёне, аказвалі дапамогу ў адпампоўванні вады з падтопленага жылога дома ў Дзяржынску.

Работнікі МНС манітораць сітуацыю ў сувязі з моцнымі дажджамі ў рэжыме рэальнага часу і знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці. Паводле аператыўных даных, пацярпелых няма.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі