Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў (СППП) дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 28 лістапада ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
Да абмеркавання прапануюцца сем пытанняў. Пастаянныя прадстаўнікі заслухаюць інфармацыю аб дзейнасці Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц СНД у 2020-2023 гадах, прааналізуюць работу Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2019-2023 гадах, азнаёмяцца з інфармацыяй аб правядзенні Дэльфійскіх гульняў СНД і перспектывамі рэалізацыі праекта на перыяд да 2030 года.
Акрамя таго, члены СППП разгледзяць ход падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, узгодняць кандыдатуру кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года.-0-