Фота "Ваяр"
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральным Доме афіцэраў прайшла арганізаваная Міністэрствам абароны нарада з рэктарамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Тэма сустрэчы - арганізацыя навучання студэнтаў па праграмах падрыхтоўкі аператараў беспілотных лятальных апаратаў. На нарадзе абмяркоўваліся пытанні матывацыі будучых афіцэраў запасу, спецыфікі работы ваенных кафедраў і іх матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін адзначыў, што падрыхтоўка аператараў БЛА ўжо запушчана ў ДТСААФ, створаны спецыяльны клас у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы. Аналагічны клас у бліжэйшай перспектыве з'явіцца і на ваенным факультэце ў БДУІР. Курсанты ваенных факультэтаў навучаюцца ў 927-м цэнтры падрыхтоўкі і прымянення БАК. Таксама ідзе працэс стварэння спецыялізаванай кафедры ў Ваеннай акадэміі Беларусі. Кіраўнік ваеннага ведамства абазначыў, што гэта вопыт, які неабходна актуалізаваць і развіць.
Начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Андрэй Клішэвіч у сваім дакладзе прапанаваў варыянты арганізацыі навучання аператараў БЛА ў ВНУ, падрыхтоўкі прафесарска-выкладчыцкага складу, абазначыў тэрміны рэалізацыі праекта.
"Навучанне на ваенных кафедрах - форма падрыхтоўкі да ваеннай службы, а не спосаб яе пазбегнуць", - падкрэсліў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі.
Удзельнікі нарады намецілі вектары і тэрміны рэалізацыі праекта, абагульнілі погляды на запуск працэсаў, абазначылі праблемныя пытанні.
У абмеркаванні прынялі ўдзел - дзяржсакратар Савета бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэктары ВНУ, начальнікі ваенных факультэтаў і кафедраў.-0-