Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2018, 18:03

Падрыхтоўка Брэста да 1000-годдзя вядзецца даволі актыўна - Качанава

28 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка Брэста да юбілею вядзецца даволі актыўна. Такое меркаванне выказала сёння журналістам перад пасяджэннем рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 1000-годдзя Брэста старшыня аргкамітэта, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мясцовыя органы ўлады працуюць даволі актыўна, адказна.Сёння мы абазначым тыя пытанні, якія трэба будзе вырашыць на ўзроўні рэспублікі. У цэлым, мне здаецца, тут усе нацэлены на атрыманне рэзультату", - сказала кіраўнік Адміністрацыі.

Перад пасяджэннем Наталля Качанава пабывала на асноўных аб'ектах 1000-годдзя і засталася задаволена ўбачаным. "Адбыліся значныя змяненні, вельмі актыўна вядуцца работы на ўсіх будаўнічых пляцоўках. Важна, што практычна ўсюды аб'екты забяспечаны фінансаваннем, дастаткова будаўнікоў, - адзначыла яна. - Я думаю, што да свята горад будзе абсалютна абноўленым, прыгожым, утульным, зручным".

Планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да 1000-годдзя Брэста прадугледжана будаўніцтва і рэканструкцыя 28 аб'ектаў. На сёння чатыры з іх ужо ўведзены ў эксплуатацыю, 12 запланаваны да ўводу ў бягучым годзе і столькі ж - у 2019-м. Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук далажыў аб гатоўнасці аб'ектаў. Паводле яго слоў, многія з іх у працэсе праектавання былі патаннены. Выключэнне склалі футбольны манеж (з-за вымушанага пераносу будаўніцтва ў іншае месца адбылося яго падаражэнне на Br1,5 млн) і прыёмнае аддзяленне гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (кошт аб'екта павялічыўся на Br500 тыс.). Асаблівай увагі па прычыне значнасці і маштабу патрабуе будаўніцтва Заходняга абходу, ёсць неабходнасць у яго дафінансаванні ў памеры Br22 млн. Акрамя таго, на думку мэра, Мінтрансу трэба паскорыць фінансаванне работ па пераносе рачнога порта за межы горада.

"Цяпер кіраўніцтвам вобласці і Міністэрствам фінансаў прымаюцца меры па павелічэнні фінансавання, каб датэрмінова ўвесці некаторыя аб'екты. З улікам правядзення II Еўрапейскіх гульняў дадзены даручэнні губернатарам да чэрвеня наступнага года максімальна зрабіць самыя важныя інфраструктурныя аб'екты. Каб людзі, якія праязджаюць цераз горад, спыняюцца ў ім, не адчувалі ніякіх нязручнасцей. Улічваючы той тэмп, які цяпер набраны па будаўніцтве, упэўнены, што з гэтай задачай мы справімся", - адзначыў Аляксандр Рагачук.

У рабоце аргкамітэта прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі