ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2023, 12:50

Падрыхтоўка беларускага касманаўта да палёту на МКС пачнецца з лютага

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка беларускага касманаўта да палёту на МКС пачнецца з лютага. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер рэалізуецца вельмі прэстыжны, яркі праект у галіне пілатуемай касманаўтыкі. Мы правялі вялікі конкурс, было прыкладна 2 тыс. заявак ад жадаючых. Адабралі шэсць прэтэндэнтак для палёту ў космас. Першы крытэрый - здароўе, паколькі патрабуецца вынослівасць, гатоўнасць да складаных умоў. Прэтэндэнткі прайшлі медкамісію ў нас і ў Расіі. Але паляціць, вядома ж, адна. Таму яны праходзяць далейшае тэсціраванне, адбор. Недзе з лютага пачнецца падрыхтоўка нашага касманаўта для касмічнага палёту. Калі нічога не зменіцца, то палёт на МКС плануецца восенню", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён адзначыў, што маючы адбыцца палёт у космас пацвярджае імідж Беларусі як касмічнай дзяржавы з высокім узроўнем навукі.

Як паведамлялася, вызначаны шэсць прэтэндэнтак на званне першага беларускага касманаўта ў суверэннай гісторыі краіны. У іх ліку Марына Васілеўская і Вікторыя Фідрус - бортправаднікі авіякампаніі "Белавія", Дар'я Міхнюк - дзяржаўны судовы эксперт з Брэсцкай вобласці, Вольга Герасімава - урач - акушэр-гінеколаг з Баранавіч, Настасся Лянкова - урач - дзіцячы хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі і Вольга Масціцкая - малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі