Фота "Ваяр"
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палігоне Ашулук прайшоў рытуал заступлення на баявое дзяжурства падраздзяленняў групоўкі ВПС і войскаў ППА, якія прымаюць удзел у аператыўна-тактычным вучэнні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Як расказаў камандзір 56-га зенітнага ракетнага палка Васіль Косцеж, ваеннаслужачыя ВПС і войскаў ППА заступілі на баявое дзяжурства з мэтай абароны паветранай прасторы.
Такім чынам быў пакладзены пачатак другога этапу аператыўна-тактычнага вучэння на палігоне Ашулук.-0-