Фота з архіва БЧ
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЧ запускае навагоднія паязды ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Праект традыцыйна рэалізуецца ў перыяд калядных і навагодніх свят. Зрабіць падарожжа са сталіцы можна 12-13, 20-21, 24-25 снежня, 6-7, 9-10 студзеня.
Поезд складаецца з купэйных вагонаў, у дарозе пасажыраў будуць суправаджаць правадніцы-Снягурачкі. Састаў адпраўляецца з Мінска вечарам, а з вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны раніцай у пушчу турыстаў даставяць на камфартабельных аўтобусах.
Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма. Яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, дзе іх чакаюць упрыгожаныя ажурнай разьбой домікі, скульптуры казачных персанажаў, прыгожая навагодняя ёлка. Турысты таксама ўбачаць церам Снягурачкі, чароўны млын, пабываюць на Алеі знакаў усходняга календара, змогуць загадаць свае самыя запаветныя жаданні на Паляне дванаццаці месяцаў.
Гасцей пачастуюць пышнымі блінамі і гарачым чаем на пушчанскіх травах у кафэ "Хата Дзеда Мароза". Адбудуцца "Фота-сафары" з наведваннем зоавальернага комплексу, экскурсія ў Музей прыроды.
У зімовым сезоне-2024/25 было арганізавана сем навагодніх паяздоў па маршруце Мінск - Брэст - Мінск з экскурсійнай і анімацыйнай праграмай. У праекце прынялі ўдзел больш як 1,5 тыс. чалавек, у тым ліку 100 жыхароў Латвіі, якія наведалі краіну дзякуючы бязвізаваму рэжыму.-0-