Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2020, 17:49

Пад Мінскам затрыманы 32 баевікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны, паведамляе БЕЛТА.

Як расказалі ў праваахоўных органах, была атрымана інфармацыя аб прыбыцці на нашу тэрыторыю больш як 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе расіяне мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх - тры вялікія цяжкія чамаданы, загрузку якіх у транспартны сродак ажыццяўлялі некалькі мужчын.

Пасля прыбыцця ў сталіцу ў ноч з 24 на 25 ліпеня група засялілася ў адну з гасцініц Мінска і павінна была выселіцца 25 ліпеня, аднак пакінула атэль 27 ліпеня і пераехала ў адзін з санаторыяў Мінскага раёна.

Паводле даных адміністрацыі санаторыя, прыезджыя звярнулі на сябе ўвагу нехарактэрнымі для расійскіх турыстаў паводзінамі і аднастайным адзеннем у стылі мілітары. Спіртнога не ўжывалі, забаўляльных устаноў не наведвалі, трымаліся адасоблена, стараючыся не прыцягваць да сябе ўвагі. Яны невялікімі групамі ўважліва вывучылі тэрыторыю і наваколле санаторыя. Сёння ноччу 32 чалавекі сіламі групы "А" КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманы. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў выяўлены і затрыманы на поўдні краіны. Адносна названых асоб Следчым камітэтам праводзіцца праверка.

У распараджэнне БЕЛТА трапіў спіс затрыманых грамадзян Расійскай Федэрацыі:

1. Мілаеў Арэм Віктаравіч, 01.02.1981 г.р.;

2. Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч, 18.04.1980 г.р.;

3. Алтухоў Аляксандр Віктаравіч, 18.04.1980 г.р.;

4. Лі Уладзімір Аляксандравіч, 26.07.1989 г.р.;

5. Кажэўнікаў Андрэй Юр'евіч, 16.01.1980 г.р.;

6. Сапронаў Аляксей Уладзіміравіч, 08.07.1978 г.р.;

7. Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 21.06.1975 г.р.;

8. Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 21.06.1975 г.р.;

9. Дрыга Алег Ігаравіч, 03.06.1986 г.р.;

10. Паўленка Сяргей Рыгоравіч, 25.06.1976 г.р.;

11. Рудэнка Аляксандр Святаслававіч, 26.12.1984 г.р.;

12. Харытонаў Дзяніс Юр'евіч, 16.03.1980 г.р.;

13. Сідараў Сяргей Аляксандравіч, 01.01.1972 г.р.;

14. Кошман Максім Яраслававіч, 06.09.1981 г.р.,

15. Бубноў Сяргей Генадзевіч, 08.01.1971 г.р.;

16. Ніжнік Павел Аляксандравіч, 24.06.1987 г.р.;

17. Селіхаў Уладзімір Іванавіч, 04.10.1986 г.р.;

18. Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 22.10.1986 г.р.;

19. Фамін Міхаіл Мікалаевіч, 07.03.1973 г.р.,

20. Якімаў Уладзімір Сяргеевіч, 19.10.1973 г.р.;

21. Карымаў Рынат, 15.08.1984 г.р.;

22. Шубін Аляксандр, 15.01.1996 г.р.;

23. Шаломенцаў Ігар, 18.08.1975 г.р.;

24. Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 29.09.1988 г.р.;

25. Зайдулен Рустэм, 06.10.1974 г.р.;

26. Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 24.01.1965 г.р.;

27. Сердзюкоў Андрэй Віктаравіч, 16.08.1975 г.р.;

28. Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, 17.05.1987 г.р.;

29. Танаў Рафік Кабулавіч, 30.04.1975 г.р.;

30. Зябліцаў Яўген Сяргеевіч, 23.11.1992 г.р.;

31. Самарын Павел Львовіч, 11.11.1981 г.р.;

32. Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 30.12.1977 г.р.;

33. Шацкі Арцём, 30.07.1982 г.р. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі