ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2020, 13:58

Пачаўся другі этап беларуска-расійскага вучэння "Славянскае братэрства - 2020"

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся другі этап беларуска-расійскага вучэння "Славянскае братэрства - 2020". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У час яго плануецца адпрацаваць пытанні кіравання войскамі (сіламі) пры адбіцці ўзброенай агрэсіі ва ўмовах хутказменлівай сітуацыі, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ў інтарэсах вырашэння пастаўленых задач.

Фота агенцтва "Ваяр"
Фота агенцтва "Ваяр"

Сёння прадугледжваецца работа зводнай беларуска-расійскай тактычнай групы па вызваленні гідратэхнічнага вузла, захопленага ўмоўным праціўнікам. Тактычныя дзеянні зводнай групы ўключаюць дэсантаванне парашутным і пасадачным спосабам, пераадоленне ўчастка ракі на баявой тэхніцы.

Колькасць задзейнічаных асноўных сістэм узбраення складае звыш 500 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 90 танкаў, 350 баявых браніраваных машын, звыш 130 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў.-0-

Фота агенцтва "Ваяр"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі