Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лютага 2024, 14:30

Па выніках завершаных распрацовак ДНТП рэалізавана ў медыцыне прадукцыі на Br100 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыі амаль на Br100 млн рэалізавана па выніках звершаных распрацовак ДНТП, паведаміў начальнік аддзела навуковага забеспячэння праграм і экспертызы ўпраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі і экспертызы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Віктар Парашкоў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Па выніках выканання ДНТП у 2023 годзе рэалізавана амаль на Br100 млн прадукцыі, якая выпускалася па распрацоўках, выкананых у рамках гэтых праграм, у тым ліку экспарт склаў больш як Br2 млн", - сказаў Віктар Парашкоў.

У галіне медыцыны і фармакалогіі асноўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі выконваюцца ў рамках дзвюх ДНТП, дзяржаўным заказчыкам якіх з'яўляецца Міністэрства аховы здароўя. Адна з іх - "Навукова-тэхнічнае забеспячэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг" - накіравана на выкананне навукова-тэхнічных распрацовак практычна ва ўсіх галінах аховы здароўя, у тым ліку ў кардыялогіі, анкалогіі, тэрапіі, хірургіі. Паводле слоў начальніка аддзела, звяртаецца ўвага таксама на здароўе маці і дзіцяці, распрацоўваюцца генетычныя тэхналогіі і клетачная тэрапія, развіваецца рэабілітацыя пацярпелых і хворых, распрацоўваюцца розныя гігіенічныя нарматывы.

У ходзе ДНТП "Распрацоўка фармацэўтычных субстанцый, лекавых сродкаў і нарматыўна-прававога забеспячэння фармацэўтычнай галіны" распрацоўваюцца новыя як фармсубстанцыі, так і лекавыя сродкі, а таксама нарматыўная база па забеспячэнні вытворчасці гэтых прэпаратаў і рэчываў.

"Усяго ў 2023 годзе выконвалася ў рамках гэтых дзвюх праграм 258 заданняў. Фактычна гэта набліжаецца да палавіны ўсіх тых заданняў, якія выконваюцца ў рамках навукова-тэхнічных праграм. Гэта значыць, медыцына тут наперадзе ўсіх астатніх дзяржзаказчыкаў", - адзначыў Віктар Парашкоў.

Ён заўважыў, што фактычны аб'ём фінансавання гэтых ДНТП у 2023 годзе склаў больш як Br28,5 млн. Было распрацавана 77 новаўвядзенняў. Асноўная колькасць датычылася розных метадычных рэкамендацый, новых метадаў лячэння, а таксама новых фармацэўтычных прэпаратаў.

Акрамя таго, навукова-тэхнічныя распрацоўкі па медыцыне і фармацэўтыцы выконваюцца і ў рамках дзяржаўных праграм, такіх як "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", "Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка".-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі