26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 27 жніўня ў начны і ранішні час месцамі чакаецца туман, у асобных раёнах - навальніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, днём у асобных раёнах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў цяпла. Днём будзе 16-22 градусы вышэй за нуль.-0-