ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Малавоблачна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 снежня 2021, 11:56

Па справе аб зверствах польскіх сілавікоў на граніцы пацярпелымі прызнаны 140 чалавек

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па крымінальнай справе аб зверствах польскіх сілавікоў на граніцы пацярпелымі прызнаны 140 чалавек. Матэрыялы будуць накіраваны для прававой ацэнкі ва ўсе міжнародныя арганізацыі, уключаючы ААН, Савет Еўропы. Такая інфармацыя апублікавана ў газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

Следчы камітэт Беларусі 17 лістапада ўзбудзіў крымінальную справу па арт. 128 КК "Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва". "У пяці тамах справы сабраны факты за перыяд з 8 па 16 лістапада: аб дэпартацыі, катаваннях і актах жорсткасці ў адносінах да людзей, якія спрабуюць трапіць у Германію", - паведамляе выданне.

Як адзначыў начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства СК Канстанцін Бяспаленкаў, "задакументавана і тое, як польскія сілавікі ўстанаўлівалі дадатковыя загароды, ваенізаваныя ўзброеныя патрулі і ачапленні, выкарыстоўвалі авіяцыйную тэхніку ў непасрэднай блізкасці ад размешчаных у лагеры на беларускай зямлі і нейтральнай паласе каля граніцы з Польшчай бежанцаў, якія, што было відавочна, з'яўляюцца няўзброенымі грамадзянскімі людзьмі і публічна заяўляюць аб сваіх статусе, мэтах і маршруце ў Германію, - аб чым палякам дакладна вядома".

У матэрыялах крымінальнай справы знайшоў адлюстраванне і факт прымянення 16 лістапада польскімі сілавікамі хімічных рэчываў на граніцы. "Па ўзятых падчас аглядаў кантэйнерах святлошумавых гранат, фрагментах грунту, узорах расліннасці, верхнім адзенні, тэхніцы журналістаў і дзіцячай калысцы праводзіліся экспертызы. Выяўлены моцнадзейныя атрутныя хімічныя рэчывы таксічнага і раздражняльнага дзеяння. Гэта дэльтаметрын, якім труцяць насякомых, капсаіцын - бясколернае крышталічнае рэчыва з пякучым смакам, камфара - бясколерныя лёгкавыпарныя крышталі з характэрным пахам, небяспечныя для чалавека пры пераральным прымяненні. Не менш як у 30 пацярпелых хімікаты выклікалі цялесныя пашкоджанні - апёкі, атручэнні і г.д.", - паведамляе выданне.

Канстанцін Бяспаленкаў прывёў прыклады і іншых здарэнняў. Зафіксаваны факт неаказання медыцынскай дапамогі і выдварэння 29 кастрычніка з тэрыторыі Польшчы ў раёне пагранзаставы "Токары" Камянецкага раёна трох грамадзян Сірыі, якія маюць пасведчанне на права жыхарства ў ФРГ, а таксама яшчэ трох грамадзян Ірака, адзін з іх нёс на руках цела свайго брата: чалавек з цукровым дыябетам памёр з-за адмовы польскіх паліцэйскіх прадаставіць інсулін.

Яшчэ адзін грамадзянін Ірака таксама быў на польскай тэрыторыі, калі ў яго перасталі працаваць ногі. Ён прасіў пагранічнікаў дапамагчы, не даць яму памерці. Але яны выкінулі чалавека са сваёй краіны. 24 кастрычніка мужчына памёр з-за пераахаладжэння. Цела іракца знайшлі ў прыграніччы каля вёскі Падліпкі Гродзенскага раёна.

Усяго ж сярод дапытаных пацярпелых 130 грамадзян Ірака - 28 жанчын, 22 дзіцяці, у тым ліку 17 малалетніх дзяцей. Ёсць пацярпелыя з Сірыі, Егіпта і іншых краін. Акрамя таго, пацярпелі чацвёра беларускіх і замежных журналістаў, беларускія пагранічнікі.

Расследаванне прадаўжаецца, адзначыў Канстанцін Бяспаленкаў. Кожны факт учынення злачынных дзеянняў службовых асоб Польшчы, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, фіксуецца, дакументуецца. Прымаюцца меры па ідэнтыфікацыі кожнай службовай асобы, якая ўчыніла злачынства ў адносінах да безабаронных людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі