Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Па праблемных прадпрыемствах неабходна распрацаваць стратэгіі развіцця - Качанава

Грамадства 03.05.2019 | 19:21

3 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Па праблемных прадпрыемствах неабходна распрацаваць стратэгіі развіцця, вызначыць выразныя перспектывы. Такую задачу паставіла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава на пасяджэнні Гомельскага гарвыканкама, асноўным пытаннем якога сталі квартальныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця абласнога цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цэлым па выніках І квартала горад выканаў усе асноўныя прагнозныя паказчыкі. Аднак шэраг прадпрыемстваў спрацавалі са стратамі. Наталля Качанава пацікавілася, якія меры будуць прыняты ў існуючай сітуацыі. "Павінна быць распрацавана стратэгія, вызначана перспектыва па кожным такім прадпрыемстве", - паставіла задачу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што ў вырашэнні гэтых пытанняў мясцовым органам улады неабходна сур'ёзна працаваць з рэспубліканскімі, каб потым не давялося "тушыць пажар", як у Оршы.

На думку Наталлі Качанавай, трэба прааналізаваць, як такія прадпрыемствы зніжаюць затраты, у якім аб'ёме выкарыстоўваюцца вытворчыя плошчы і г.д. "Трэба глядзець у комплексе. Наша задача - дайсці да кожнага чалавека, а значыць, да кожнай арганізацыі, прадпрыемства", - акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў пасяджэння гарвыканкама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Напрыклад, пры абмеркаванні перспектыў развіцця ААТ "8 Сакавіка", якое працуе над новым інвестыцыйным праектам, Наталля Качанава падкрэсліла, што неабходна дакладна прадумаць шляхі рэалізацыі прадукцыі, прапрацаваць экспартныя рынкі. "Сёння не павінна быць інвестыцый дзеля інвестыцый. Трэба бачыць перспектывы", - заўважыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Паводле яе слоў, беларускія швейныя вырабы заўсёды былі брэндам краіны, таму комплексна трэба прааналізаваць, якое прадпрыемства ў якім сегменце будзе працаваць. Такая задача актуальная і для іншых галін.

Таксама ў час пасяджэння гарвыканкама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта актуалізавала задачу па выхадзе ў абласным цэнтры на заработную плату ў памеры Br1 тыс. - па выніках студзеня-сакавіка ў горадзе яна ў сярэднім складае Br954,6. Як растлумачыў намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Андрэеў, дасягненне зарплаты ў памеры Br1 тыс. праглядаецца па чэрвені. На кантролі акрамя заработнай платы павінны быць і ўмовы працы, адзначыла Наталля Качанава.

Асаблівы акцэнт яна зрабіла і на вырашэнні жыллёвых пытанняў для шматдзетных сем'яў. Як было адзначана, на 1 красавіка на ўліку маючых патрэбу ў абласным цэнтры знаходзіліся больш за 1,1 тыс. такіх сем'яў, з іх звыш 600 удзельнічаюць у будаўніцтве жылля, 368 - па розных прычынах пакуль не могуць будавацца. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла: трэба на месцах паглядзець, як дапамагчы такім сем'ям. "Важна гэта пытанне адпрацаваць вельмі сур'ёзна, разабрацца па кожнай сям'і", - сказала яна. Старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка запэўніў, што тэма ўзята на асаблівы кантроль.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнула ўвагу і кіраўніцтва горада, і дырэктарскага корпуса на неабходнасць навядзення парадку як у населеных пунктах, так і на вытворчасці. Гэта павінна стаць штодзённай работай, дадала яна.

Наталля Качанава падкрэсліла, што ў час паездкі ў Гомельскую вобласць асаблівая ўвага ўдзелена выкананню даручэнняў кіраўніка дзяржавы, у прыватнасці, такім важным тэмам, як занятасць, цэны, зарплата. "Сёння проста працаваць: усе задачы пастаўлены, дакладна вызначаны па ўсіх галінах у розных дакументах, абазначана і стратэгія, і тактыка", - растлумачыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У ліку важных напрамкаў дзейнасці і органаў улады, і кіраўнікоў прадпрыемстваў Наталля Качанава назвала таксама работу са зваротамі грамадзян. "Трэба бачыць, чым жыве сёння чалавек, якія праблемы яго хвалююць і як іх вырашаць", - канкрэтызавала яна.

"Ад працы кожнага, ад той строгай дысцыпліны, якая павінна быць, залежыць агульны вынік. Безгаспадарчасць, лянота, нежаданне выканаць тое, што павінен, прыводзіць да негатыўных момантаў", - рэзюмавала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці абласнога цэнтра размова ішла і ў час наведвання шэрага гарадскіх аб'ектаў. Так, на заводзе вымяральных прыбораў была сур'ёзна раскрытыкавана работа кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама мясцовых органаў улады і курыруючага рэспубліканскага органа - Мінпрама. На прадпрыемстве, дзе працуюць 200 чалавек, вырабляюць ліфтавыя кнопкі, розныя вымяральныя прыборы, сушыльныя шафы і шэраг іншых таварных пазіцый. Па выніках работы І квартала завод прадэманстраваў рэнтабельнасць у мінус 2 працэнты, на складах вялікія запасы гатовай прадукцыі, вытворчыя плошчы ў нездавальняючым стане. Негатыўная ацэнка была дадзена і выкананню тэхнікі бяспекі, і санітарнаму стану памяшканняў. Наталля Качанава ў цэхах, у кабінетах пагутарыла з работнікамі завода. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта крытычна выказалася аб умовах, у якіх працуюць людзі. "Такога быць не павінна!" - падкрэсліла яна. Справядлівыя нараканні выклікала і тое, што на інфармацыйных стэндах размешчаны даўнія, часам ужо выцвілыя матэрыялы.

Наталлю Качанаву з прадукцыяй Гомельскага завода вымяральных прыбораў знаёміць дырэктар Аляксандр Увараў
Наталлю Качанаву з прадукцыяй Гомельскага завода вымяральных прыбораў знаёміць дырэктар Аляксандр Увараў'

Кіраўніцтву завода вызначаны найкарацейшыя тэрміны для ўстаранення недахопаў. "Гэта безгаспадарчасць поўная. Навядзіце неадкладна парадак", - запатрабавала Наталля Качанава. Яна звярнула ўвагу кіраўніцтва на тое, што элементарнае прыбіранне тэрыторыі, у цэхах не патрабуе вялікіх фінансавых затрат, зрабіць гэта можна, напрыклад, калектыўна ў час суботніка.

Пытанне забеспячэння месцамі ў дзіцячых садах у новых мікрараёнах абмеркавалі ў дзіцячым садзе нумар 100, які размясціўся на першым паверсе шматкватэрнага дома. Сёння дашкольная ўстанова, якая функцыянуе з пачатку 2018 года, наведваюць 72 малышы. Тут створаны ўсе неабходныя для дашкольнікаў умовы: групавыя памяшканні, музычна-спартыўная зала, рэсурсныя цэнтры для кожнай групы, медыцынскі, харчовы блокі, прагулачныя веранды, сучасныя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі.

Дзіцячы сад нумар 100 размясціўся на першым паверсе шматкватэрнага дома
Дзіцячы сад нумар 100 размясціўся на першым паверсе шматкватэрнага дома'

Як растлумачыў Пётр Кірычэнка, будаўніцтва такога сада стала пілотным праектам для Гомельскай вобласці. Ён мае дзве важныя асаблівасці. Па-першае, эканомяцца сродкі - гэты праект значна таннейшы за тыпавы. Па-другое, вырашаецца пытанне забеспячэння крокавай даступнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў новых мікрараёнах. Расходы на будаўніцтва дзіцячага сада ўзяў на сябе Гомельскі ДБК, за кошт гарадскога бюджэту закуплены мэбля, цацкі, іншы інвентар. Азнаёміўшыся з работай установы, Наталля Качанава дала станоўчую ацэнку такому праекту.-0-

Старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Кірычэнка і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў час наведвання садзіка
Старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Кірычэнка і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў час наведвання садзіка'

Фота Алега Файніцкага

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень маці У Беларусі штогод адзначаецца Дзень маці 14 кастрычніка. На пачатак 2019 года колькасць жанчын у краіне склала 5 059,4 тыс. (53,4% ад агульнай колькасці насельніцтва).