Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2021, 11:37

Органы пракуратуры нагадваюць аб адказнасці за проціпраўныя дзеянні

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Практыка пракурорскага нагляду за законнасцю ўзбуджэння і расследавання крымінальных спраў, звязаных з масавымі беспарадкамі, пацвярджае няўхільнасць прыцягнення да адказнасці асоб, якія робяць замах на парадак кіравання і грамадскую бяспеку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.

У наглядным ведамстве сказалі, што пракуратура арыентавала праваахоўныя варты на аператыўнае ўстанаўленне грамадзян, якія ўчынілі такія правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку пры дапамозе аўтаматызаванага абсталявання і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.

Да гэтага часу пракуроры накіравалі ў суды 468 крымінальных спраў у адносінах да 631 чалавека, якія звязаны з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах і дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, насіллем і пагрозай яго прымянення да прадстаўнікоў праваахоўнага блока, іх публічным зневажаннем, апаганеннем надпісамі чужой маёмасці, хуліганствам, аганьбаваннем дзяржаўнай сімволікі. Больш за 400 чалавек ужо асуджаны.

У пракуратуры звярнулі ўвагу, што сукупнасць аператыўна-вышуковых, следчых і наглядных мерапрыемстваў дала магчымасць належным чынам, з захаваннем усіх працэсуальных тэрмінаў правесці расследаванне ў адносінах да грамадзян, якія прызнаны судом вінаватымі.

Праваахоўныя органы прадаўжаюць раскрываць злачынствы супраць грамадскай бяспекі, якія адбыліся ў 2020 годзе. Пры гэтым органы пракуратуры прымаюць дадатковыя меры па актывізацыі следства, вышуку вінаватых у проціпраўных дзеяннях, якія, верагодна, разлічвалі застацца неўстаноўленымі.

Так, у пачатку сакавіка бягучага года затрыманы 30-гадовы жыхар Гомельскай вобласці, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. Ён 10 жніўня 2020 года арганізаваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады.

У Генпракуратуры прывялі і іншыя выпадкі, якія сталі прадметам крымінальнага праследавання. У прыватнасці, у верасні-лістападзе 2020 года непрацуючы 35-гадовы жыхар Гродна ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" і мэсэнджары Telegram размясціў зняважлівыя каментарыі ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў і каб перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Ён таксама адпраўляў службовым асобам выканкамаў, супрацоўнікам АУС, Следчага камітэта, членам участковых выбарчых камісій паведамленні з пагрозамі насілля да іх і іх блізкіх сваякоў. Усяго ад дзеянняў мужчыны пацярпелі 18 чалавек.

У кастрычніку 2020 года жыхар Оршы, спрабуючы дэстабілізаваць грамадскі парадак, у адной з груп Telegram-канала падбухторваў да акта тэрарызму: заклікаў да пашкоджання кактэйлямі Молатава будынка КДБ і падпалу будынка пракуратуры Ашмянскага раёна. А ў лістападзе 2020 года ў чаце Telegram-канала адзін з фігурантаў загрузіў фотавыяву Дзяржаўнага сцяга Беларусі ў выглядзе нацысцкай сімволікі, тым самым накпіўшы з дзяржсімволікі. Яшчэ адзін прыклад датычыцца мінчанкі, якая ў студзені 2021 года прадставіла на сваёй старонцы "УКантакце" тэкставыя паведамленні з заклікамі да тэрарыстычнай дзейнасці, распальвання сацыяльнай варожасці, насільных дзеянняў да прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

У Генпракуратуры звярнулі ўвагу, што кожны незаконны акт атрымлівае строгую прававую ацэнку. Пракуратура і ў далейшым будзе каардынаваць работу праваахоўных органаў для прыцягнення да адказнасці кожнага, хто замахнуўся на правапарадак, а таксама забеспячэння ў краіне нацыянальнай і сацыяльнай бяспекі, паступальнага развіцця дзяржавы і грамадства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі