Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2020, 15:17

Орда: трэба адыходзіць ад ураўняльнага прынцыпу ў фарміраванні пенсіі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда лічыць, што неабходна адыходзіць ад ураўняльнага прынцыпу ў фарміраванні пенсіі. Такое меркаванне ён выказаў у праграме "Тыдзень" у эфіры СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Пытанні пенсійнага забеспячэння плануецца разгледзець на VIII З'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Мерапрыемства запланавана на канец лютага. "Мы гаворым сёння аб тым, што наша пенсійная сістэма працуе, пенсіі выплачваюцца своечасова. Але, безумоўна, любая сістэма, якая датычыцца мільёнаў людзей, патрабуе пільнай увагі ў частцы таго, што трэба дапоўніць і ўдасканаліць. Адно з пытанняў, якое ёсць у сістэме пенсійнага забеспячэння, - гэта ўраўняльны прынцып. Сёння не важна, колькі ты зарабляеш, ці ёсць у цябе высокая кваліфікацыя працы, ці адказваеш ты за вялікі ўчастак работы. Гэтага не павінна быць. Неабходна ўлічваць, які ўклад чалавек унёс у работу", - сказаў Міхаіл Орда.

Паводле яго слоў, паралельна павінна развівацца накапляльная пенсія. "Тут, безумоўна, трэба паглядзець і ўлічыць розныя нюансы, каб гэта сістэма працавала на практыцы без збояў, аб'ектыўна", - адзначыў старшыня ФПБ.

Міхаіл Орда падкрэсліў, што самае важнае пытанне, якое будзе абмяркоўвацца на з'ездзе, - як яшчэ удасканаліць сістэму эфектыўнай абароны правоў грамадзян. "Галоўная задача прафсаюзаў - абараняць і адстойваць інтарэсы нашых людзей. Кіраўнік дзяржавы вызначыў, што аснова асноў - сумленнае і справядлівае стаўленне да чалавека. Гэта галоўны фундамент работы прафсаюзаў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі