Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лістапада 2021, 16:03

Орда: праект новай Канстытуцыі адпавядае запатрабаванням людзей

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект новай Канстытуцыі адпавядае запатрабаванням люзей. Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

"Наша краіна не тое што маладая, яна абсалютна юная. Чвэрць стагоддзя - гэта вельмі невялікі перыяд у гістарычным развіцці. Але за гэты час на аснове дзеючай Канстытуцыі нам удалося пабудаваць асновы нашай дзяржавы, закласці фундамент для далейшага развіцця незалежнай Беларусі. Але сёння настаў час ісці далей. І ў Канстытуцыі, безумоўна, павінны знайсці адлюстраванне тыя запатрабаванні, якія сёння ёсць у грамадстве. Менавіта таму на Усебеларускім народным сходзе ў лютым бягучага года і было прынята рашэнне аб неабходнасці рэфармавання Асноўнага закона краіны", - сказаў Міхаіл Орда.

Старшыня ФПБ падкрэсліў, што работа над Канстытуцыяй - гэта калегіяльная праца. "Таму тут павінны спалучацца юрыдычны, практычны, творчы падыходы. У абмеркаванні змяненняў прыняла ўдзел вельмі вялікая колькасць людзей. Як непасрэдна юрыстаў, заканадаўцаў, так і прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі, грамадскіх аб'яднанняў. Што мы бачым па выніку гэтых абмеркаванняў? Што сёння самае важнае для людзей? Гэта незалежнасць нашай дзяржавы, захаванне і падтрыманне міру і стабільнасці, устойлівасць дзяржавы, дзяржаўных інстытутаў, удасканаленне сацыяльных гарантый і магчымасцей для развіцця чалавека. Праект новага Асноўнага закона краіны якраз і нацэлены на тое, каб забяспечыць усе гэтыя запатрабаванні людзей. Пры гэтым важна разумець, як унесеныя змяненні будуць працаваць на практыцы і які ў жыцці гэта дасць вынік. Тут патрэбны вельмі тонкі, узважаны і акуратны падыход. Таму што любая норма Канстытуцыі павінна быць у далейшым рэалізавана ў заканадаўстве. І тут, безумоўна, самы важны прынцып - гэта не нашкодзіць: ні людзям, ні дзяржаве ў цэлым", - адзначыў ён.

Міхаіл Орда дадаў, што ў далейшым падрыхтаваны праект Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. "Дакумент будзе вынесены на рэферэндум, дзе непасрэдна грамадзянамі і будзе прымацца канчатковае рашэнне", - сказаў ён.

У склад рабочай групы па дапрацоўцы праекта новай Канстытуцыі краіны, сфарміраванай Прэзідэнтам, увайшлі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў, кіраўнік Апарата Савета Міністраў Канстанцін Бурак, намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч і суддзя Вольга Сяргеева, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, памочнік кіраўніка дзяржавы Аляксандр Косінец і доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Радзькоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі