ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2020, 09:50

Орда: мы павінны паказаць усім, хто ў нашай краіне гаспадар

Міхаіл Орда. Фота з архіва
Міхаіл Орда. Фота з архіва

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны паказаць усім, хто ў нашай краіне гаспадар, заявіў у эфіры "Беларусь 1" старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Ён прыняў удзел у сустрэчы з маладзёжным актывам галіновых прафсаюзаў у Лагойскім раёне, паведамляе БЕЛТА.

"Мы сёння бачым, што людзі кансалідуюцца, таму што разумеюць, да чаго могуць прывесці беспарадкі, якія адбываюцца ў краіне, а таксама заклікі ў інтэрнэце. Мы, безумоўна, бачым, што людзі стаміліся ад таго, што адбываецца, і самае галоўнае - яны разумеюць, што можна сёння страціць, - сказаў Міхаіл Орда. - Мы падалі заяўку на правядзенне мерапрыемства і запрашаем усіх жадаючых, якія хочуць выказаць сваю пазіцыю, каму неабыякавы лёс нашай краіны, прыйсці ў нядзелю і гэту пазіцыю выразна і дакладна выказаць і паказаць. Па вялікім рахунку, паказаць, хто ў нашай краіне гаспадар і што намі не будуць кіраваць з-за мяжы і камандаваць намі. Беларусы - недурныя людзі. Гэта мерапрыемства мы праводзім разам з нашымі грамадскімі арганізацыямі - маладзёжнымі, жаночымі, ветэранскімі, "Белай Руссю". Нас шмат, і мы разам".

Старшыня ФПБ адзначыў, што на камунікацыйных пляцоўках, арганізаваных прафсаюзамі, разглядаюцца ўсе актуальныя для грамадства пытанні. У час сустрэчы з маладзёжным актывам галіновых прафсаюзаў абмяркоўваліся самыя розныя пытанні - ад практыкі прымянення працоўнага заканадаўства, абароны сацыяльна-эканамічных правоў людзей да прапаноў па змяненнях у Канстытуцыю і ў цэлым па сітуацыі ў краіне.

У гэтыя дні ў Лагойскім раёне праходзіць шостая змена курсаў маладзёжнага прафсаюзнага актыву. Кожны тыдзень тут навучаюцца 60 чалавек - прадстаўнікі двух галіновых прафсаюзаў. На гэтым тыдні - актыў прафсаюзаў работнікаў АПК і будаўніцтва. Галоўная мэта - навучыць маладых прафсаюзных актывістаў прымяняць на практыцы навыкі эфектыўнай работы па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў як у дасудовым парадку, так і ў судах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі