ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 16:10

Орда: мы павінны быць салідарныя ў імкненні зрабіць краіну лепшай, прыгажэйшай і мацнейшай

Міхаіл Орда. Фота ФПБ
Міхаіл Орда. Фота ФПБ

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны быць салідарныя ў сваім імкненні зрабіць краіну лепшай, прыгажэйшай і мацнейшай, заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Ён прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта ў асноўны дзень, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

Каменціруючы цяперашнюю выбарчую кампанію, кіраўнік нацыянальнага прафцэнтра згадзіўся з журналістамі, што яна праходзіць вельмі незвычайна для нас, але разам з тым у поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. "Ад прафсаюзаў на цяперашніх выбарах працуюць звыш 9 тыс. наглядальнікаў. Мы спецыяльна арганізавалі гэту работу, каб самім добра разумець і бачыць увесь працэс, каб потым даць аб'ектыўную ацэнку вынікам выбараў. У аснове нашага назірання - захаванне норм закона. Тыя шурпатасці, якія мы бачым на ўчастках, адпраўляем для разгляду ў выбарчыя камісіі. Мы назіралі ўсе датэрміновае галасаванне, працуем і сёння, у асноўны дзень. І мы ўжо можам дакладна сказаць - выбары і галасаванне праходзяць у адпаведнасці з нашым выбарчым заканадаўствам", - падкрэсліў Міхаіл Орда.

Гаворачы пра зроблены сёння выбар у час галасавання, старшыня ФПБ падкрэсліў, што самае галоўнае для нашай краіны - гэта далейшае развіццё.

"Калі мы паглядзім, што было пяць, дзесяць гадоў таму - гэта вялікая розніца. І мы з вамі добра разумеем, што гэта ні нехта да нас прыйшоў і ашчаслівіў. Гэта вялікая, цяжкая, штодзённая праца. Мы працуем кожны дзень на заводах, фабрыках, прадпрыемствах. І той, хто сёння працуе, разумее каштоўнасць усяго таго, чаго дасягнула наша краіна за гэтыя гады. Калі гаварыць на перспектыву, то мы павінны ўсе разумець - вынікаў можна дасягнуць толькі тады, калі мы будзем салідарныя ў сваім імкненні зрабіць нашу Беларусь лепшай, прыгажэйшай, мацнейшай. Правакацыі і спробы дэстабілізацыі абстаноўкі, да якіх заклікаюць некаторыя сілы, нічога не дадуць для развіцця краіны. Наадварот, такія падыходы змогуць толькі адкаціць нас назад, - заявіў Міхаіл Орда. - Ёсць тыя, хто сёння заклікаюць, каб на вуліцах нашай краіны было беззаконне. І трэба сказаць, што іх лозунгі зусім не мірнае жыццё, а хаос і беспарадак. Я хачу адзначыць, што гэтыя людзі павінны выразна разумець, што за гэтыя дзеянні яны будуць несці адказнасць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі