ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2021, 16:45

Орда аб санкцыях: беларусы выстаяць, але гэты факт падаўлення краіны назаўсёды застанецца ў гісторыі

Міхаіл Орда. Фота з архіва
Міхаіл Орда. Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы выстаяць, але гэты факт падаўлення краіны назаўсёды застанецца ў гісторыі. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда выступіў з відэазваротам у сувязі з увядзеннем чарговых эканамічных санкцый. Ён размешчаны на YouTube-канале ФПБ, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння ўжо зразумела, што для тых, хто заклікае і ўводзіць эканамічныя санкцыі, мы, беларусы, для іх не людзі. Мы для іх усяго толькі пешкі. Дзеля сваіх амбіцый яны гатовы ахвяраваць мільёнамі лёсаў грамадзян нашай краіны. Іх не хвалюе тое, што людзі могуць застацца без работы, без заработнай платы. Іх не хвалюе тое, што нашы бацькі могуць застацца без пенсіі, а маці з дзецьмі - без дапамог. Ім усё роўна, што нехта можа страціць магмасць дарагога лячэння або добрай адукацыі, - сказаў Міхаіл Орда. - Сёння мы бачым, што па вялікім рахунку ім няма справы да таго, што пад ударам можа апынуцца ўсё тое, што стваралі мы, беларусы, сваёй працай на працягу дзясяткаў гадоў. Больш таго, менавіта гэтага яны і дамагаюцца. І самі аб гэтым адкрыта гавораць: маўляў, людзі пацерпяць, але ў гэтым для іх няма нічога страшнага".

Старшыня ФПБ адзначыў, што мы помнім урокі гісторыі. "І помнім, што гэта ўжо было ў нашым мінулым. 80 гадоў таму мы ўжо чулі прыгожыя лозунгі і абяцанні салодкага жыцця. А ў выніку нашу краіну практычна разбурылі. Мы сёння гаворым, што гэта была ваенная інтэрвенцыя. Цяпер гэта інтэрвенцыя, але яна мае эканамічны характар. Змяніліся метады, але мэта застаецца той жа - падпарадкаваць нашу краіну, - падкрэсліў ён. - Я звяртаюся да ўсіх палітыкаў Еўрасаюза і ЗША. Азірніцеся на гісторыю. Успомніце, колькі ахвяр прынесена вашымі папярэднікамі ў выніку эканамічнай і палітычнай агрэсіі. Вы падрываеце сёння не толькі эканоміку Беларусі. Вы падрываеце сталы сусветны парадак. І па сутнасці гуляеце мільёнамі чалавечых жыццяў і чалавечых лёсаў".

Міхаіл Орда дадаў: "Хочаце балюча ўдарыць па простых беларусах, каб выклікаць хаос, нездавальненне і разруху? Але вы павінны разумець, што беларусы выстаяць. Але гэты факт цынічнага стаўлення да людзей і агрэсіўных вашых паводзін, падаўлення краіны назаўсёды застанецца ў гісторыі. І на вашым сумленні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі