ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2022, 14:52

Офіс прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адкрыўся ў Екацярынбургу

Фота з архіва
Фота з архіва

8 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнага адкрыцця офіса прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Свярдлоўскай вобласці адбылася ў Екацярынбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Прадстаўніком БелГПП назначаны Іван Булавін, вядомы ў дзелавых колах бізнесмен і мецэнат. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўрада Свярдлоўскай вобласці і адміністрацыі Екацярынбурга, афіцыйныя асобы, прадстаўнікі бізнесу і беларускай дыяспары, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса", - расказалі ў прэс-службе.

Як адзначыў кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў РФ у Екацярынбургу Сяргей Чычук, мэта стварэння прадстаўніцтва - каардынацыя дзейнасці па развіцці сацыяльных, гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю, умацаванне сувязей паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Уральскага рэгіёна і Беларусі.

"Прадстаўніцтва адкрыта з мэтай пашырэння беларускіх тавараў на рынку Свярдлоўскай вобласці. Калі гэта ініцыятыва і пачынанне будуць паспяховымі, у далейшым плануецца асвоіць суседнія расійскія рэгіёны", - дадалі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі