Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2018, 12:55

НЦЗПД вывучае праблемы прымянення новых прававых актаў у сферы бізнесу

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў вывучае праблемы прымянення новых прававых актаў у сферы развіцця бізнесу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пытанні разглядаюцца на сайце НЦЗПД у рубрыцы "Дэбюракратызацыя адміністрацыйных працэдур і паляпшэнне бізнес-клімату ў Рэспубліцы Беларусь". Наведвальнікі сайта з дапамогай спецыяльнай формы могуць паведаміць аб неадназначным тлумачэнні на практыцы палажэнняў дэкрэта нумар 7 і ўказа нумар 510 (са змяненнямі, унесенымі ўказам нумар 376), назначэнні праверак суб'ектаў гаспадарання пры адсутнасці ўстаноўленых заканадаўствам падстаў для іх правядзення, неабгрунтаваным прыцягненні суб'ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці, накладанні арышту на рахункі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў і інш.

Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстана пры ўдасканаленні прававога рэгулявання адміністрацыйных працэдур, а таксама для ўстаранення залішніх адміністрацыйных бар'ераў у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі