Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2024, 17:57

Новым кіраўніком Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання выбраны Ігар Луцкі

Ігар Луцкі. Фота з архіва
Ігар Луцкі. Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сходзе кіраўнікоў беларускіх радыёстанцый старшынёй агульнага сходу Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання выбраны Ігар Луцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Радыё, нягледзячы на глабальную лічбавізацыю, з'яўляецца важным інфармацыйным рэсурсам у нашай краіне і ў многім уплывае на тое, як мы даносім інфармацыю аб дзеючай уладзе, падзеях, што адбываюцца ў краіне, нашаму насельніцтву", - сказаў Ігар Луцкі пасля аднагалоснага выбрання.

Ён выказаў надзею, што сумесныя дзеянні і прапановы ўдзельнікаў галіны дадуць магчымасць радыйнаму рынку атрымаць новае дыханне, насыціць яго цікавымі праектамі, запамінальнымі вядучымі.

"Спадзяюся, што радыё як адна з медыйных сфер разам з лічбавым асяроддзем будзе займаць і далей сур'ёзнае меца ў інфармацыйным полі нашай краіны", - сказаў Ігар Луцкі.

Як адзначыў у каментарыі журналістам генеральны прадзюсар Беларускага радыё Белтэлерадыёкампаніі Антон Васюкевіч, Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання аб'ядноўвае 23 юрыдычныя асобы, якія прадстаўляюць 35 беларускіх радыёстанцый рознай формы ўласнасці.

"Мы перыядычна праводзім такія сустрэчы, каб абмяняцца навінамі, вопытам, расказаць адзін аднаму аб праектах, якія мы плануем або паспяхова рэалізавалі ў гэтым годзе", - сказаў ён.

Сярод важнейшых пытанняў парадку дня агульнага сходу - дзейнасць нацыянальнага радыёплэера. "Мы развіваем гэты праект і нацэлены на тое, каб у гэтым праекце былі прадстаўлены абсалютна ўсе беларускія радыёстанцыі, якія маюць рэгістрацыю на тэрыторыі Беларусі", - адзначыў ён.

На сустрэчы таксама вызначылі кола праблемных пытанняў і перспектывы ўдасканалення нацыянальнай сістэмы медыявымярэнняў аўдыторыі радыё.

Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання - грамадскае аб'яднанне, заснавальнікамі якога выступаюць дзяржаўныя і камерцыйныя радыёстанцыі Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі