Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Новыя зоны платнай паркоўкі з'явяцца ў Мінску з 1 кастрычніка

Грамадства 18.09.2018 | 13:36
Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя зоны платнай паркоўкі з'явяцца ў Мінску з 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў ДУ "Паркоўкі сталіцы".

Вадзіцелям давядзецца плаціць за стаянку па вул. Кірава (абодва бакі ад вул. Свярдлова да вул. Леніна), вул. Свярдлова (абодва бакі ад вул. Кірава да вул. Ульянаўскай), вул. Валадарскага (абодва бакі ад вул. Кірава да пр. Незалежнасці) і вул. Хмяльніцкага (абодва бакі ад вул. Я. Коласа да пр. Незалежнасці). Тарыф будзе складаць Br1 за гадзіну.

Усяго ў Мінску налічваецца 45 зон платнай паркоўкі больш як на 3,3 тыс. месцаў. Да 2020 года плануецца абсталяваць каля 25 тыс. платных парковачных месцаў у межах 2-га гарадскога транспартнага кальца.

Прадугледжаны розныя варыянты аплаты: з дапамогай SMS-паведамлення, USSD-запыту, дадатку для смартфона і інтэрнэт-банкінгу, таксама праз плацежны тэрмінал або па картцы паркоўкі. Устаноўлены тры тарыфы: Br1, Br2 і Br5 у гадзіну. Даражэй за ўсё каштуе паслуга ў раёне Верхняга горада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.