Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2025, 15:10

Новыя віды ўзбраення і маштабаванне вытворчасці. Пантус аб планах работы Дзяржкамваенпрама ў 2025 годзе

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад пачаткам пасяджэння калегіі ведамства ў Мінску расказаў журналістам аб планах работы камітэта на 2025 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На выстаўцы сённяшняй калегіі прадстаўлены найбольш актуальныя і запатрабаваныя ўзоры, якія мы не так даўно паставілі на ўзбраенне. Вялікую наменклатуру распрацовак мы прадставім на выстаўцы MILEX, якая пройдзе 21-24 мая. Там вы зможаце ўбачыць комплекс распрацовак і ўвесь навукова-тэхнічны патэнцыял нашай краіны. У 2025 годзе мы прадоўжым распрацоўваць новыя віды ўзбраенняў. Але самая галоўная задача для нас - гэта выкананне дзяржаўнага абароннага заказу, прытым як Расійскай Федэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь. Акцэнты таксама будуць зроблены на серыйную вытворчасць узораў і на яе маштабаванне", - сказаў Дзмітрый Пантус.

Ён таксама расказаў, як фарміруецца стратэгія развіцця абароннага сектара. "Апорамі пры фарміраванні стратэгіі з'яўляецца шэраг фактараў. Перш за ўсё цеснае ўзаемадзеянне з нашымі сілавымі ведамствамі, у першую чаргу з Міністэрствам абароны. Любы від узбраення праходзіць вельмі доўгі этап выпрабаванняў да таго, пакуль ён становіцца на ўзбраенне. Таму вельмі многае залежыць ад якаснага ўзаемадзеяння. Другая кропка апоры - гэта пастаянны маніторынг сусветнага рынку ўзбраення, тых трэндаў, якія існуюць. Мы спрабуем знаходзіць пазіцыі, якія нас цікавяць, так, каб выкарыстоўваць іх для свайго развіцця. Самым галоўным трэндам з'яўляюцца кадры, якія на сённяшні момант здольны рэалізаваць тыя задачы, якія стаяць перад намі. Кадры, здольныя асвойваць найноўшыя тэхналогіі, распрацоўваць новыя віды прадукцыі", - дадаў Дзмітрый Пантус.

На пасяджэнні калегіі Дзяржкамваенпрама будуць падведзены вынікі работы ведамства і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму ў 2024 годзе, а таксама вызначаны задачы на 2025 год.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі