Уладзімір Кухараў
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў расказаў журналістам, якія пытанні абмяркоўваліся на дакладзе ў Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Кухарава. Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама, абмяркоўваліся вельмі многія пытанні па развіцці горада і гарадской інфраструктуры.
"Ключавым пытаннем стала абмеркаванне развіцця эканомікі горада Мінска, яе далейшае пашырэнне, выхад на новыя рынкі збыту. Гэты напрамак вельмі важны, таму што эканоміка - фундамент развіцця рэгіёна. І сёння можна з упэўненасцю сказаць, што тыя тэмпы, якія былі ў мінулым годзе, вытрымліваюцца. Думаю, што работа ў такім жа напрамку будзе прадоўжана", - сказаў журналістам Уладзімір Кухараў.
Старшыня Мінгарвыканкама адзначыў, што размова ў тым ліку ішла пра добраўпарадкаванне і развіццё тэрыторый. Прэзідэнт даручыў дайсці да кожнага раёна і мікрараёна. Усе тэрыторыі трэба сістэмна адпрацаваць, каб там не было старых пабудоў, якія ўяўляюць небяспеку, а таксама пустуючых зямель.
"Распрацаваны план мерапрыемстваў, аб чым быў праінфармаваны Прэзідэнт. Былі прыняты ўсе меры для іх рэалізацыі", - падкрэсліў ён.
Абмяркоўваліся пытанні далейшай перспектывы будаўніцтва ў Мінску. Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, у сталіцы практычна няма свабодных тэрыторый для забудовы: "Але ёсць сацыяльныя абавязацельствы: будаўніцтва жылля для шматдзетных, будаўніцтва сацыяльнага жылля, жылля для тых, хто мае ў ім патрэбу". У гэтых мэтах па даручэнні кіраўніка дзяржавы будзе рэалізаваны праект мікрараёна Зялёны Бор.
Старшыня Мінгарвыканкама праінфармаваў Прэзідэнта аб развіцці парковачнай прасторы. Падрыхтаваны ўжо адпаведны нарматыўны дакумент, які ўзгоднены Прэзідэнтам і ў бліжэйшы час будзе ўнесены на разгляд.
"Прэзідэнт праінфармаваны аб выкананні яго даручэння па кантролі за станам мастоў і пуцеправодаў у Мінску. За чатыры гады адрамантаваны 22 такія пуцеправоды. У гэтым годзе яшчэ пяць знаходзяцца ў рамонце. І затым яшчэ 12 будзе на працягу трох гадоў поўнасцю рэканструявана. Такім чынам, у тым ліку праблемныя пуцеправоды, якія ў ходзе абследавання былі ўстаноўлены, будуць прыведзены ў належны стан", - сказаў Уладзімір Кухараў.
Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэння па развіцці тэхнапаркаў. Пры наведванні "МотаВелаЗавода" Прэзідэнт даручыў рэалізаваць яшчэ тры праекты па стварэнні новых тэхнапаркаў. "На бягучы дзень ужо работы вядуцца на адной з пляцовак па вуліцы Цэнтральнай. На другой пляцоўцы, таксама па вуліцы Цэнтральнай, ідзе праектаванне. І цяпер адпрацоўваецца пытанне па яшчэ адной пляцоўцы сумесна з Мінскім аблвыканкамам. Гэта тэрыторыя мясакамбіната па вуліцы Казінца. Гэта значыць, у бліжэйшы час будуць рэалізаваны гэтыя праекты, якія стануць для прадстаўнікоў бізнесу той пляцоўкай, якая дасць магчымасць укараняць новыя тэхналогіі і дазволіць развіваць інавацыйныя напрамкі", - канстатаваў Уладзімір Кухараў.-0-