Фота прэс-службы індустрыяльнага парка "Вялікі камень"
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" сёння былі зарэгістраваны новыя рэзідэнт і суб'ект інавацыйнай дзейнасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.
Новым рэзідэнтам стала ТАА "УсходТэхна Груп" (Беларусь). Кампанія арганізуе ў парку вытворчасць відэаэндаскапічных сістэм. Плануецца выпуск такіх мадыфікацый, як відэагастраскопы, відэакаланаскопы, відэабранхаскопы. Інвестыцыйны праект рэзідэнта мае імпартазамяшчальны характар.
Таксама ў парку зарэгістраваны новы суб'ект інавацыйнай дзейнасці - ТАА "ГВАДЗІС ГРУП" (Беларусь). Ён будзе рэалізоўваць інавацыйны праект па распрацоўцы, праектаванні і стварэнні абсталявання тэрмічнай апрацоўкі металаў для прамысловых сістэм.-0-