Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2020, 13:35

Новыя правілы дзяржрэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў зацверджаны ў Беларусі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый зацвердзіла новыя авіяцыйныя правілы "Арганізацыя дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў". Гэта прадугледжана пастановай ад 29 мая 2020 года нумар 29, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з пастановай, авіяцыйныя правілы рэгулююць адносіны па арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў Беларусі. Яны ўключаюць афармленне і выдачу сертыфікатаў лётнай прыдатнасці, сертыфікатаў па шуме на мясцовасці, рэгістрацыйных пасведчанняў, а таксама прысваенне і нанясенне дзяржаўных, рэгістрацыйных і іншых сімвалаў, надпісаў і эмблем.

Патрабаванні правіл распаўсюджваюцца на ўсіх эксплуатантаў, уладальнікаў грамадзянскіх паветраных суднаў у Беларусі, на арганізацыі, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плануюць стаць эксплуатантамі, уладальнікамі такіх суднаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Грамадзянскія паветраныя судны падлягаюць дзяржрэгістрацыі ў Дзяржаўным рэестры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах. Дзяржаўная рэгістрацыя і вядзенне Дзяржрэестра ўскладаюцца на Дэпартамент па авіяцыі.

У дакуменце таксама прапісаны правілы перарэгістрацыі грамадзянскіх паветраных суднаў, выдачы рэгістрацыйнага пасведчання, выключэння суднаў з Дзяржрэестра, выдачы і прадаўжэння тэрміну дзеяння сертыфіката лётнай прыдатнасці і гэтак далей.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі