Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2025, 13:16

Новыя намінацыі і месца правядзення. Каранік расказаў аб падрыхтоўцы кінафестывалю "Лістапад"

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні правядзення Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" разгледзяць сёння на пасяджэнні аргкамітэта пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Караніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На ўстановачным пасяджэнні дзеючага арганізацыйнага камітэта Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Уладзімір Каранік адзначыў: "Гэта падзея, якую з нецярпеннем чакае не толькі наша кінематаграфічная грамадскасць, але і грамадзяне. Фестываль заваяваў дастойнае месца ў сэрцах гледачоў і прафесіяналаў. Гэта тое, што дае магчымасць нашым грамадзянам дакрануцца да вельмі знакавых праектаў у галіне кінематографа", - адзначыў ён.

Задача камітэта - правесці яго на вельмі добрым арганізацыйным узроўні, падкрэсліў віцэ-прэм'ер. "Мы сёння павінны вызначыцца з арыенціровачнымі датамі правядзення, крытэрыямі і з намінацыямі, па якіх плануем узнагароджваць за найбольш выдатныя дасягненні кінематографа. Мы павінны абмеркаваць падыходы да вылучэння намінантаў на заахвочванні і прэміі. Мы плануем ужо новую намінацыю сумесна з СНД, каб узняць інтарэс да фестывалю", - падзяліўся планамі ён.

Абмяркуюць на пасяджэнні аргкамітэта і месца правядзення, каб максімальная колькасць гледачоў у найбольш камфортных умовах магла паўдзельнічаць у кінафестывалі. Абмяркуюць і склад журы. "Гэта пытанне, якое патрабуе дэталёвай прапрацоўкі. Але сёння праводзім першае ўстановачнае пасяджэнне аргкамітэта, дзе мы павінны вызначыць базу, а таксама ўстанавіць графік далейшых пасяджэнняў, каб на момант фестывалю ўсе пытанні былі вырашаны і ён прайшоў на высокім узроўні", - рэзюмаваў Уладзімір Каранік.-0-

Фота Віталя Піваварчыка

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі